Тарта́к — украінскі рок-гурт. Заснаваны ў 1996 годзе.

Тартак
Інфармацыя
Гады1996 — цяпер
АдкульСьцяг Украіны Луцак, Украіна
Моваукраінская
Жанр(ы)Альтэрнатыўны рок
ВыдавецMoon Records, Lavina Music
УдзельнікіСашко Палажынскі
Віталь Паўлішын
Андрэй Благун
Эдуард Касарапаў
Зьміцер Чуеў
Антон Ягораў
Tartak.com.ua

Гісторыя рэдагаваць

Гурт «Тартак» заснаваны ў 1996 годзе. Менавіта тады гурт бярэ ўдзел у адборы на фэстываль «Червона Рута», на якім неўзабаве упэўнена перамагае. Прэзэнтаваўшы на фэстывалі песьні «О-ля-ля», «Подаруй Мені Кохання» і «Божевільні Танці», Тартак становіцца ляўрэатам 1-й прэміі ў жанры танцавальнай музыкі. Напрыканцы 1997 году да Сашка Палажынскага і Васіля Зікневіча-малодшага, якія на той момант і складалі гурт, а калі казаць дакладна — проста дуэт, далучыліся Андрэй Благун — клявішнік і гітарыст Андрэй «Муха» Самойла. У такім складзе на пачатку 1998 году «Тартак» праехаў па ўсёй Украіне як пераможца фэстывалю «Червона Рута — 97».

Дыскаграфія рэдагаваць

  • 2001 — Демо графічний вибух
  • 2003 — Система нервів
  • 2004 — Музичний лист щастя
  • 2005 — Гуляйгород
  • 2005 — Перший комерційний
  • 2006 — Україно, забивай! (сынгл)
  • 2006 — Сльози та соплі
  • 2009 — Опір матеріалів

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць