Тарас Шаўчэнка (залатая манэта)
Тарас Шаўчэнка — залатая памятная манэта Нацыянальнага банку Ўкраіны наміналам 200 грыўняў, прысьвечаная памяці выдатнага ўкраінскага паэта, мастака і мысьляра Тараса Шаўчэнкі. Манэта ўведзеная ў абарачэньне 12 сакавіка 2007 году. Яна належыць да сэрыі «Выдатныя асобы Ўкраіны».
Парамэтры
рэдагавацьАпісаньне
рэдагавацьАвэрс
рэдагавацьНа авэрсе манэты ў цэнтры кола, створанага ўзорам з пацерак, разьмешчаны малы Дзяржаўны Герб Украіны ў абрамленьні з абодвух бакоў галінкамі каліны.
Над гербам разьмешчаная дата «1996» — год біцьця манэты. Па коле манэты надпісы: уверсе «Украіна», унізе ў два радкі «200 грыўняў».
Рэвэрс
рэдагавацьНа рэвэрсе манэты ў цэнтры поля адлюстраваны партрэт Т. Шаўчэнкі, пад якім зьмяшчаецца аўтограф паэта. Побач з партрэтам разьмешчаны малюнак кабзара каля сельскай хаты, які сьпявае з хлопчыкам-павадыром. Уверсе па крузе надпіс «Т. Р. Шаўчэнка 1814—1861», унізе разьмешчаныя абазначэньне і проба каштоўнага мэталу «Au 900» і яго вага ў чысьціні «15,55».
Дызайн
рэдагаваць- Мастакі: Аляксандар Івахненка (авэрс), Сяргей Мінянок (рэвэрс).
- Скульптары: Крыста Райтэр (авэрс), А. Цанашка (рэвэрс).