Тамэрлан і іншыя вершы
«Тамэрлан і іншыя вершы» (па-ангельску: Tamerlane and Other Poems) — першы паэтычны зборнік амэрыканскага паэта і пісьменьніка Эдгара Алана По, апублікаваны ў ліпені 1827 года. Мяркуецца, што дагэтуль захавалася толькі 12 асобнікаў арыгінальнага выданьня.
Тамэрлан і іншыя вершы | |
анг. Tamerlane and Other Poems | |
Першы аркуш арыгінальнага выданьня | |
Жанр: | зборнік паэзіі |
---|---|
Аўтар: | Эдгар Алан По |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | ліпень 1827 |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
По пакінуў сваю прыёмную сям’ю і пераехаў у Бостан у 1827 годзе, каб уладкавацца на працу. Пасьля некаторых няўдачных спробаў ён запісваецца ў шэрагі войска Злучаных Штатаў і бярэ з сабой некалькі рукапісаў сваіх вершаў, якія неўзабаве аддае у друк тыпографу пад імем Кальвін Ф. С. Томас. 40-старонкавы зборнік быў названы «Тамэрлан і іншыя вершы» не зьмяшчаў імені По. У сьвет выйшлі толькі 50 асобнікаў, якія не пасьпелі атрымаць якой-кольвек значнай літаратурнай крытыкі. Вершы, якія складалі гэты зборнік былі напісаныя пад значным уплывам творчасьці Джорджа Байрана. Як і ў іншых будучых паэмах По, у «Тамэрлане і іншых паэмах» выкарыстоўваюцца тэмы каханьня, сьмерці і гонару.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- List of known extant copies of Tamerlane and Other Poems, Edgar Allan Poe Society online (анг.)