Тамэрлан і іншыя вершы

«Тамэрлан і іншыя вершы» (па-ангельску: Tamerlane and Other Poems) — першы паэтычны зборнік амэрыканскага паэта і пісьменьніка Эдгара Алана По, апублікаваны ў ліпені 1827 года. Мяркуецца, што дагэтуль захавалася толькі 12 асобнікаў арыгінальнага выданьня.

Тамэрлан і іншыя вершы
анг. Tamerlane and Other Poems
Першы аркуш арыгінальнага выданьня
Жанр: зборнік паэзіі
Аўтар: Эдгар Алан По
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: ліпень 1827
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

По пакінуў сваю прыёмную сям’ю і пераехаў у Бостан у 1827 годзе, каб уладкавацца на працу. Пасьля некаторых няўдачных спробаў ён запісваецца ў шэрагі войска Злучаных Штатаў і бярэ з сабой некалькі рукапісаў сваіх вершаў, якія неўзабаве аддае у друк тыпографу пад імем Кальвін Ф. С. Томас. 40-старонкавы зборнік быў названы «Тамэрлан і іншыя вершы» не зьмяшчаў імені По. У сьвет выйшлі толькі 50 асобнікаў, якія не пасьпелі атрымаць якой-кольвек значнай літаратурнай крытыкі. Вершы, якія складалі гэты зборнік былі напісаныя пад значным уплывам творчасьці Джорджа Байрана. Як і ў іншых будучых паэмах По, у «Тамэрлане і іншых паэмах» выкарыстоўваюцца тэмы каханьня, сьмерці і гонару.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць