Сячкарня
Сячка́рня — сельскагаспадарчая машына для рэзкі саломы на корм скаціны, а таксама здрабненьня зеляніны злакавых, кукурузы ды іншых фуражных расьлінаў на сілас(de).
Мінуўшчына
рэдагавацьСячкарні зьявіліся ў XIX стагодзьдзі і замянілі падобныя да косаў ручныя прылады, вядомыя як разакі́. Традыцыйныя сячкарні заснаваныя на мэтадзе разака, у якім уведзены мэханізм абаротнага руху нажа і мэханізм, які падае матэрыял для раздрабненьня.
Пасечаныя мякіна і сена ішлі на корм коняў і буйной рагатай скаціны або для кампаставаньня(de) і закісаньня(de) (сіласу).
Будова
рэдагавацьТрадыцыйная сячкарня складаецца з станіны, на якой замацаваны накіравальны жолаб для падачы сыравіны да шнэкаў. Папярэчна на станіне ўмацаванае кола-махавік з парай нажоў зь легаванай сталі, якія сякуць салому. На коле прымацаваная ручка, з дапамогай якой вярчэльнымі рухамі абсталяваньне прыводзіцца ў дзеяньне; магчымае таксама падлучэньне коннага млыну(en). Пасечаная сыравіна зьбіраецца ў карыта — звычайна драўлянае. Усе астатнія дэталі сячкарні вырабляліся зь літага чыгуну.
Даўжыню наразанай сечкі(en) можна рэгуляваць, найчасьцей у граніцах 5—80 мм.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Апісаньне прынцыпаў дзеяньня сячкарні ў часопісе «Запіскі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскае гаспадаркі» (Т. 8, 1928)
- Музэй сячкарні ва Ўкраіне