Сярэднявечны тэатар „Шальмоўскі тэатр ДыГрыза“

беларуская акторская трупа

Агульная інфармацыя

рэдагаваць
 
DiGrease’s Buffoon Theatre — Acrobatic Medieval Show — «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» — Акрабатычнае сярэдневечнае шоу, Беларусь, Мінск, Музей ландшафтнае архітэктуры «Строчыцы»

Сярэдневечны тэатар «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» (па-ангельску: Medieval Theater "DiGrease's Buffoon Theatre") — беларуская тэатральная трупа з цэнтральнай пляцоўкай ў Мінску, Беларусь. Займалася рэканструкцыяй сярэдневечнае карнавальнае культуры Беларусі (вандроўны тэатар-цырк дашэксьпіраўскае эпохі) і прамоцыяй Беларускай архаічнай культуры ў Эўропе. Актыўная гастрольная дзейнасць рэгіструецца ў 2005—2016 гадах. Галоўны Рэжысёр Аляксей «Бекар» Бурносенка (Мінск). Акрамя шоу-бізнэса, арганізацыя існавала таксама ў якасьці адукацыйнай НДА (Не-Дзяржаўнае Арганізацыі, альбо NGO). Ў гэтым кшталце займалася культурніцкай і артыстычнай адукацыяй моладзі і дарослых, міжнароднымі культурніцкімі абменамі. Трупа была заснавальнікам руху сярэдневечных вулічных тэатраў Беларусі, адкрывала першы «Менскі форум вулічных тэатраў», сябры групы кансультавалі музычны гурт «Стары Ольса» ў галіне старажытных і фальклорных танцаў і былі заснавальнікамі вандроўнага тэатрыка «Яварына». Гастрольная геаграфія цягнецца ад поўначы Нарвегіі да поўначы Італіі, і ад Дубліна (Ірландыя) да Яраслаўля (Расея).

Рэпэртуар тэатру

рэдагаваць

Вагневы тэатр і шоу-балет — Драматычныя сцэнічныя перфомансы, галоўнае часткай дэкарацый ў якіх выступае жывы вагонь. Глядзі ніжэй «Найбуйнейшыя Праекты». Таксама «шоу-балет» — харэаграфічныя перфомансы з вагнем, упрыгожаныя акрабатыкай і пантамімай. Прызначаныя для аздабленьня сьвятаў, вясельляў ды фестываляў. Былі зробленыя ў трох асноўных жанрах — «Драйв» (прэзэнтаваўся на байк-фэстах, звычайных Сьвятах Горада ці фестывалях без жанравае спецыфікі), «Фолк» (прэзентаваўся на імпрэзах, прысьвечаных фальклору ці вікінгаўскае тэматыцы) і «Медываль» (прэзентаваўся на шматлікіх сярэдневечных і рыцарскіх фестывалях вакол Эўропы, ў тым ліку ў Беларусі)

Сярэдневечны балаган — Рэканструкцыя і стылізацыя вулічнага тэатру эпохі перад Шэкспірам. Была зьмяшаная з цыркавым жанрам. Прэзентаваліся фарсы (кароткія камедыйныя спектаклі з маралізатарскае думкай), экзампла, інтэрактыўныя забаўляльныя імправізацыі з аудыторыей, а таксама цыркавыя жанры «балагану» — акрабатыка, музыка (валынка ў выкананьні Аляксея Бурнасенка), жангляваньне, маніпуляваньне інструментамі, танцы сцэнічныя і навучаньне танцам аудыторыі, шчудла, маніпуляваньне хлыстом (бічом), факірскае майстэрства.

Архаічны фальклор — Рэканструкцыя архаічнае забаўляльнае культуры — ў большасьці аутэнтычныя народныя танцы і гульні розных рэгіенаў, у асноўным Беларусі і Скандынавіі. Аздабляліся жывой музыкай ў выкананьні валынкі і барабанаў. Для папаўненьня рэпертуару беларускіх танцаў асноўны склад трупы рабіў этнаграфічныя экспедыцыі, напр. ў Расонскі раен ў 2012 г.

Фентэзі-фолк — Тэматычныя праграмы, дэманструючыя сюжэты з сучаснага фентезі: магічныя ўзаемадзеяньні, гераічныя бойкі, сцэнічная візуальная магія і г. д. Адзін з артыстаў тэатру заснаваў пазьней музычную фолк-фэнтэзі групу «Irdorath»

Рэтра-танцы — сцэнічныя перфомансы, рэканстріруючыя танцавальную культуру 1920—1940 г.: ліндзі-хоп, рок-н-ролл, чарльстан. Рабіліся майстар-клясы, флэшмобы і публічныя выступы.

Асноўны склад трупы

рэдагаваць
  •  
    «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» на Бойке Нацый, г. Эгг-морт, Францыя. «DiGrease’s Buffoon Theatre»
    Аляксей «Бекар» Бурносенка
  • Антон Мамутаў
  • Мікіта Карчэўскі
  • Зьміцер Мароз
  • Наста Гаваркова
  • Іван Акашэў
  • Ірына Кузняцова
  • Ганна «Ведзьма» Акашэва
  • Ганна Сенкевіч
  • Ганна Несьцерава-Бурносенка
  • Марыя «Кетры» Дубавец
  • Ўладзімір «Ода» Калач
  • Тацьцяна «Каммі» Карнейка
  • Тацьцяна Цюцюнова
  • Яна (трэба дадаць прозвішча)
  • Вольга (трэба дадаць прозвішча)


Найбуйнейшыя праекты

рэдагаваць
  •  
    Вагневы плэнер сярэдневечнага тэатру «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» ў Мінску, Беларусь — DiGrease’s Buffoon Theatre: Fire-show, fire performance of Medieval Thetare in Minsk, Belarus
    2006 — Вагнёвы драматычны шоу-балет «Вяртаньне блуднага сына», прэзентаваны на тэатральным фестывалі «Выявы, маляваныя агнем», г. Гданьск, Польшча.
  • 2007 — Вагнёвы драматычны спектакль «Шабаш», тэатральная пастаноўка ў жанры «Вагневы шоу-балет» на падставе аповесьці «Вій» ад Н. В. Гогаля.
  • 2009 — Вагнёвы драматычны спектакль «Алхімік», тэатральная пастаноўка ў жанры «Вагневы шоу-балет» на падставе верша В. Гёте «Лясны Князь»
  • 2010—2013 — ДВД-Відэашкола «Энцыклапедыя Традыцыйных Танцаў Беларусі» ў 2х тамах. [1]
  • 2012 — Выпуск на CD сольнага альбома варганнай музыкі «Варган» ў выкананьні Аляксея «Бекара» Бурнасенка.
  • 2012 — Культурніцкі праект рэспубліканскага памеру «Тыдзень Дударскай Музыкі ў Беларусі» — пры падтрымцы Праграмы Малых Грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі [2]
  • 2020 — Міжнародны поўны чатырохмесячны курс па практыках працы з моладзю «Chance to update» — практычныя зьвесткі пра адукацыную дзейнасць, лідэрства, міжнародную праграму ERASMUS+, праектны мэнеджмент.
 
DiGrease’s Buffoon Theatre — Archaic Folk Show — «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» — Архаічны Фальклор.

Дзейнасьць у якасьці НДА

рэдагаваць

Дзейнасць сябраў трупы ў якасьці актывістаў НДА пачынаецца ў 2001 годзе з першага міжнароднага абмена ў Швецыі, ў якім брало ўдзел кіраўніцтва трупы. З 2003 года пачынаецца супрацоўніцтва арганізацыі з НДА «Новыя Твары» (Мінск). Ў 2008 Аляксей Бурнасенка як прадстаўнік «Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза» удзельнічае ў прафесыйным абмене Community Connections 2008 — «Preservation Culture» у Чыкага, Ілінойс, ЗША.

Паміж 2010 і 2020 кіраўніцтва арганізацыі праводзіць некалькі дзесяткаў міжнародных трэнінг-курсаў, прафесыйных абменаў, семінараў у розных краінах Эўропы і сьвету.

Апошні праект — 2020 — Міжнародны поўны чатырохмесячны курс па практыках працы з моладзю «Chance to update» — практычныя зьвесткі пра адукацыную дзейнасць, лідэрства, міжнародную праграму ERASMUS+, праектны мэнеджмент.

Сьпіс гастроляў трупы

рэдагаваць
  • Першыя публічныя выступ трупы пад назвай «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» ў складзе Аляксея «Бекара» Бурнасенка і Аннушкі на ролевай гульне «Новыя баллады старой Англіі» (непадалеку ад г. Твер, Расійская Федэрацыя),
  • Выступы і майстар-клясы па беларускіх традыцыйных танцах на Юбілейным Канцэрце Гурта Старадаўняга Танца «Ballare» (Рыга, Латвія),
  • Удзел у майстар-клясах прафессійнага ўзроўню па Эурапейскім танцах эпохі Барока, харэаграфіі і інтэрпрэтацыі даўняга танца. Выкладчык — Дыана Скрайвенер (Велікабрытанія), (Масква, Расійская Федэрацыя),
  • Аляксей «Бекар» Бурнасенка і Ганна Несьцерава-Бурнасенка кансультуюць ў галіне Сярэдневечных і Рэнесансных танцаў гурт «Стары Ольса» (Беларусь) і Сярэдневечны Тэатрык «Яварына»;
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г. Аполе (Польшча, Аполе), выступы Сярэдневечнага тэатру
  • Міжнародны танцавальны летнік (Латвія), ў якасьці экспертаў па этнаграфіі Беларускіх танцаў
  • Міжнародны штогадовы фестываль «Вікінгская ярмарка» (Нідэрланды, Эйндховен) — першыя гастролі Тэатру ў Заходняй Эўропе
  • Лошыцкі фэст (Беларусь, Мінск), выступы сярэдневечнага тэатру
  • Здымкі дакументальнага фільма «Лошыцкі фэст» (рэж. А.Палупанаў)
  • Конкурс студэнцкіх тэатраў «Арт-вакацыі» (Беларусь, Мінск)
  • Канцэрт «Гуслі. Адраджэнне традыцыі» (Беларусь, Мінск), выступы сярэдневечнага тэатру
  • Музычны выступ у праграме канцэрта «Старажытная Зямля» (Мінск, Беларусь)
  • Выступы і майстар-клясы па традыцыйных танцах Беларусі, Брэтані і Ірландыі на Фестывалі Танца на базе Клюба Гістарычнай Рэканструкцыі «Срібний Вовк», (г. Львоў, Украіна)
  • Удзел трупы ў Фестывале Даўняга Танца «Anno Domini 2006» (г. Санкт-Пецербург, Расійская Федэрацыя)
  • Удзел тэатру ў конкурсе маладых выканаўцаў на дудзе ў рамках Фестываля «Лошыцкі Фэст — 2006»(Мінск, Беларусь)
  • Выступ на Фестывале агневых тэатраў «Obrazy Ogniem Malowane» на базе MKT «Plama» (г. Гданьск, Польшча), што стала першым выключна агневым выступам тэатру ў Эўропе
  • Выступ і майстар-клясы па традыцыйных танцах Беларусі ў якасьці экспертаў-этнографаў на вечары, прысьвечаным творцасьці музычнага ансамбля «Ilgi» на базе Рыскага Цэнтра Традыцыйнай Культуры (г. Рыга, Латвія),<br /> удзел трупы ў навагоднім вечары Ліцэя Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта (Мінск, Беларусь)
 
Medieval theatre «DiGrease’s Buffoon Theatre» — Renaissance Dance Performance in Parnu, Estonia. Staged by A. Burnosenka and A. Nestserava-Burnosenka
  • Міжнародны фэстываль «Вікінгская ярмарка» (Нідэрланды, Эйндховен),
  • Масьленіца ў Строчыцах (Беларусь, Мінск),
  • Народная вечарына на журфаку БДУ (Беларусь, Мінск),
  • Канцэрт «Галасы стагоддзяў» (Беларусь, Мінск),
  • Baltic dance night (Латвія, Рыга),
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г. Багухвала (Польшча, Багухвала),
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г. Бычына (Польшча, Бычына),
  • Міжнародны танцавальны летнік (Латвія, Друв’ена),
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г. Ціхова (Польшча, Ціхова),
  • Фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Есенік (Чэхія, Есенік),
  • удзел і 1-ае месца ў спаборніцтве вогненых тэатраў з сумесным праектам «Шабаш» (г. Бычына, Польшча),
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г. Ліда (Беларусь, Ліда),
  • Конкурс калектываў старадаўніх танцаў «У гонар каралевы Боны» (Беларусь, Ліда),
  • Мсціслаўскі фэст (Беларусь, Мсціслаў),
  • Свята раместваў (Беларусь, Браслаў),
  • Здымкі дакументальнага фільма «Старыя інструменты Беларусі» (рэж. Зм. Сасноўскі),
  •  
    Вагнева-Акрабатычны Перфоманс «Шальмоўскага Тэатру ДыГрыза» ў г. Холбаэк, Данія, 2013 год
    удзел у адкрыцьці, выступы і даклады на навукова-краязнаўчай канферэнцыі "Навейшыя археалагічныя дасьледваньні Браслаўшчыны і пытаньні «Жывой археалогіі» (г. Браслаў, Беларусь),
  • выступ на адкрыцьці выставы Народнага Калектыва «Клуб Гістарычнай Рэканструкцыі Варгенторн» па тэме культуры вікінгаў на Беларусі «На шляху ў Візантыю» (г. Віцебск, Беларусь),
  • музычны выступ кіраўніка тэатру на II фэсце дударскай музыкі «Дударскі Фэст — 2007» (Мінск, Беларусь),
  • кіраўнік тэатру займае першае месца ў раенным спаборніцтве педагагічнага майстэрства «Праз Творчасць да Посьпехаў» і становіцца лепшым кіраўніком гуртка Цэнтральнага раена г. Мінска за 2007 год,
  • майстар-клясы па Беларускіх традыцыйных танцах ад кіраўніцтва тэатру ў межах летніка традыцыйных танцаў Польшчы і Беларусі «Warsztaty U Bronkow — 2007» (Польшча),
  • Фестываль Сярэдневечнай Культуры «Бярэзань 2007» (г. Бярэзань, Беларусь),
  • удзел і 1-ае месца у другой ступені спаборніцтва па Агнявым Перфомансам з сумесным праектам «Шабаш» (г. Бычына, Польшча),
  • удзел трупы ў Фестывалі Гістарычнай Рэканструкцыі «Dole 2007» на базе музея «Даўгава» (каля г. Рыга, Латвія)


  • Вечарына народных танцаў (Беларусь, Мінск),
  • Сьвяткаваньне 750-годьдзя горада Зэльва, Беларусь;
  • Сярэдневечная пляцоўка Ягелонскага кірмашу ў г. Вроцлаў (Польша);
  • Францішканскі Кірмаш на гарацкой плошчы ў г. Познані (Польшча),
  • Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Аполе (Польшча),
  • Фестываль вікінгаў і славян у г. Волін (Польшча),
  • Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Рын (Польшча),
  • Міжнародны танцавальны летнік (Латвія, Брукна),
  • Удзел кіраўніка тэатру ў Міжнароднай праграме абмена «Захаваньне культурнай спадчыны», Community Connections: Preservation Culture (Chicago, IL, USA)
  • Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Руды Рацібожскія (Польшча),
  • Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Бычына (Польшча),
  • Міжнародная акцыя «Ноч музеяў 2008» у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі (Беларусь, Мінск),
  • Міжнародны фестываль «Вікінгская ярмарка» (Нідэрланды, Эйндховен),
  • Міжнародны фестываль моладзевай культуры (Германія, Берлін),
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г. Бычына (Польшча, Бычына),
  • удзел у Тыдні Беларускай Нацыянальнай Культуры «Галасы Стагодьдзяў» на базе Дзіцячай Музычнай Школы № 19 (г. Мінск, Беларусь),
  • Дзень Святога Патрыка ў клубе «Гвоздь» (Беларусь, Мінск),
  • Дзень культуры Уэльса ў амбасадзе Велікабрытаніі (Беларусь, Мінск).
     
    Сярэдневечны тэатар «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» ў Эггенбурге, Аўстрыя. «DiGrease’s BuffoonTheatre»  in Eggenbourg, Austria — Director — A. Burnosenka — Театра Огня «Плутовской Театр ДиГриза», режиссер А. Бурносенко — гастроли в г. Эггенбург, Австрия.
  • Арганізацыя Вечарыны «Снежныя танцы» і музычны выступ на ей
  • Музычна-танцавальны выступ у Дударскім клубе (Мінск, Беларусь).
  • Майстар-клас па беларускіх танцах на этнафэсце «Ад неба на паўметры» (Мінск, Беларусь).
  • Неонавы перфоманс і сярэднявечны выступ на закрыцці Міжнароднага фестываля юнацкага і дзіцячага кіно «Лістападзік».
  • Фаер-шоу на закрыцці байк-сезона ў Ракаве (Беларусь).
  • Удзел у 15 Фестывалі жывой археалогіі ў Біскупіне ў складзе каманды майстроў з Браслава (Польшча)
  • Музычны фестываль (Зэльб, Германія)
  • Удзел у семінары па форум-тэатру (Мінск, Беларусь)
  • Міжнародны рыцарскі турнір пад базылікай св. Ядвігі ў Trzebnicy пад Вроцлавам (Trzebnicа, Польшча)
  • Майстар-класы па беларускіх танцах на Свяце раместваў у Браславе (Браслаў, Беларусь)
  • Міжнародны рыцарскі турнір (Opole, Польшча)
  • XV фестываль славян і вікінгаў (Wolin, Польшча)
  • Майстар-класы па беларускіх танцах і спевах у скансэне Воліна (Wolin, Польшча)
  • Вікінгская ярмарка (Аландскія выспы, Фінляндыя)
  • Фестываль тэатраў пад адкрытым небам (Nyirbator, Венгрыя)
  • Фестываль у гонар 1000-годдзя св. Бруна (Querfurt, Германія)
  • Фестываль культуры славян і вікінгаў (Drohiczyn, Польшча)
  • Дзіцячае свята Юнісэф «Народныя казкі для дзетак» (Мінск, Беларусь)
  • KIEV FIRE FEST’09. Прэзентацыя фаернага спектакля «Алхімік» (Кіеў, Украіна)
  • Гісторыя спачатку. Славяне (Dissen, Германія)
  • Міжнародны рыцарскі турнір. Першае месца ў конкурсе вогненых тэатраў. (Byczyna, Польшча)
  • Міжнародны рыцарскі турнір (Kliczkow, Польшча)
  • Сярэдневечны фестываль у Прага (Чэхія)
  • Сярэднявечная ярмарка (Opole, Польшча)
  • Сярэднявечная праграма і фаерны перфоманс каля Крэўскага замка (Мінск, Беларусь)
  • Сярэднявечная праграма ў кінатэатры «Беларусь» (Мінск, Беларусь)
  • Парад Святога Патрыка (Мінск, Беларусь)
  • Удзел у ірландскай вечарыне ў рэстаране «Агат» (Мінск, Беларусь)
  • Вечарына народных танцаў «Лютыя танцы» (Беларусь, Мінск)
  • Удзел у сэмінары-трэнінгу па Форум-тэатры (Мінск, Беларусь)
 
Сярэдневечны танцавальны перфоманс — Танцы Эпохі Рэнесансу — ў выкананьні Сярэдневечнага Тэатру «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» з Мінску, Беларусь. Перфоманс ў г. Пярну, Эстонія, 2013
  • Канцэрт-прэзентацыя «Легенды Вялікага княства» (Мінск, Беларусь)
  • Дабрачынны канцэрт «Усім па барабану!» в R-clube (Мінск, Беларусь)
  • Танцавальная вечарына «Снежныя танцы 2010»
  • Фэнтэзі-фэст «Сідр і дракон» у г. Мервіль (Францыя)
  • Сярэднявечны музычны фэст (Зэльб, Германія)
  • Гальшанскі фэст (Беларусь). Тэатар «Дэ-Грыза» — гэта мы (:
  • Арганізацыя танцавальнага летніка «Паўночны вецер 2010»
  • Фестываль славян і вікінгаў у Воліне (Польшча)
  • Майстар-класы па беларускіх танцах у скансэне Воліна (Польшча)
  • Фестываль вулічных тэатраў (Ніербатар, Вугоршчына)
  • Вікінскі фестываль у Ландзе (Нарвегія)
  • Вікінская ярмарка ў Ставагеры (Нарвегія)
  • Рыцарскі турнір у Рацібожы (Польшча)
  • Фестываль славян і вікігаў у Драгічыне (Польшча)
  • Фестываль «Вяртанне да славянаў» у Дзісэне (Германія)
  • Сярэднявечны фестываль у Капенгагене (Данія)
  • Сярэднявечная праграма ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры на «Ночы музеяў» (Мінск, Беларусь).
  • Агневы перфоманс на адкрыцці байк-сезона (Ракаў, Беларусь).
  • Майстар-класы па акрабатыцы, пантаміме і фаеру на Маладзевым форуме ў Мінску «Urban Action» (Мінск, Беларусь).
  • Арганізацыя кейлі-вечарыны «Старый Новый Святой Патрик — Old Style St. Patrick’s Day» (Мінск, Беларусь).
  • Арганізацыя майстар-класа «Рытуальныя танцы ацтэкаў» (Мінск, Беларусь).
  • Фотасэсія для арт-праекту «Вінтажны цырк» (Мінск, Беларусь).
  • Майстар-класы па фаеру і старадаўнім танцам (Бярэсце, Беларусь).
  • Аніміраванне з «Волшебным кроликом» :) на «Аэромаксе 2010» у БДЭУ (Мінск, Беларусь).
  • Арганізацыя майстар-класа па беларускіх традыцыйных танцах «Майстар-клас» (Мінск, Беларусь).
  • Музычны выступ на адкрыцці выставы «Шляхамі гісторыі» клуба «Варгенторн» (Віцебск, Беларусь)
  • Хадульна-нэонавы пэрфоманс у Палацы спорту.
 
Вагневы перфоманс Сярэдневечнага Тэатру «Шальмоўскі Тэатар ДыГрыза» з Мінску, Беларусь. Перфоманс ў г. Пярну, Эстонія. Рэжысор — Аляксей «Бекар» БУрнасенка.
  • Фестываль Ранняга Сярэднявечча каля Ставангера, Нарвегія.
  • Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
  • Фестываль «Часы і Эпохі» Масква, Расея
  • Фестываль Ранняга Сяржднявечча «Прэйкестолен», Нарвегія
  • Сярэднявечнае Вясельле каля Гулласкрыў, Швецыя
  • Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
  • Фестываль вікінгаў у Хорсэнсе, Нарвегія
  • Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
  • Фестываль вікінгаў у Хорсэнсе, Нарвегія
  • Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
  • Сярэднявечнае вясельле, Мінск, Беларусь
  • Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
  • Трэнінг па актывізацыі прадпрымальніцтва, Індыя. 22 сакавіка — 7 красавіка
  • Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
  • Выступ на ўзбярэжжы Віслы, Польшча
  1. ^ Прыклад адукацыйнага відэа па архаічных танцах Беларусі: https://www.youtube.com/watch?v=DrYdTE5KbuQ
  2. ^ Артыкул на партале «Тут.бай»: https://web.archive.org/web/20200615092723/https://news.tut.by/culture/270646.html - кіраўніком праекта «Тыдзень Дударскай Музыкі ў Беларусі» была Ганна Бурнасенка, артыст і харэограф ШТДГ

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=DrYdTE5KbuQ - Адукацыйнае відэа з ДВД-Відэашколы «Энцыклапедыя Традыцыйных Танцаў Беларусі» ў 2х тамах. Традыцыйны танец «Сьвеціць Месяц»

https://www.youtube.com/watch?v=KKnyPHI_pUw - Сюжэт пра «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» на Tut.by TV

https://www.youtube.com/watch?v=-Pkk8jopdGQ - адзіны з першых ТВ-эфіраў з расьпаведам пра тэатар і тэатральную студыю.

https://www.youtube.com/watch?v=jgUV5GPOios - Відэа з рэпэтыцыі ШТДГ пры падрыхтоўцы Вагнёвага драматычнага спектакля «Ведзьма»