Сяргей Скрыпнічэнка
Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка (нарадзіўся 27 траўня 1971) — лідэр гурта žygimont VAZA.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям'і знакамітага мастака Георгія Скрыпнічэнкі (1940-2015) і рэжысэра і выкладчыцы сцэнічнае мовы БДУК Натальлі Скрыпнічэнкі (1949-1994). Вучыўся у менскай музычнай школе №8 (кляса фартэпіяна). Вучыўся ў Мірскім мастцка-рэстаўрацыйным вучылішчы, Беларускай Акадэміі мастацтваў, Віленскім Пэдагагічным Унівэрсытэце. Жыве ў Менску. Ад 1998 году жанаты з вядомай мастачкай Юліяй Галавіной (у грамадзянскім шлюбе - ад 1992 году). У траўні 2008 году ў іх нарадзіўся сын Дамінік Скрыпнічэнка.
Музычная творчасьць
рэдагавацьЗаснавальнік, гітарыст і вакаліст гурта žygimont VAZA. Піша музыку і тэксты. Стварыў некалькі альбомаў пад тытулам «Skrypa MX». Ад 2009 году цалкам завяршыў разьвіцьцё дзейнасьці žygimont VAZA і распачаў новы праект The Blue Devils.
Дызайнэрская справа
рэдагавацьПраз шмат год працаваў і працягвае супрацу з шэрагам міжнародных рэклямных агенцтваў на пасадах дызайнэру і арт-дырэктару. Разам з жонкай заснаваў дызайнэрскі лэйбл «Tank Press». Мае шматлікія дызайнэрскія ўзнагародны. Прымаў удзел у афармленьні альбомаў беларускіх музычных гуртоў (Тарпач, IQ48 ды іншых).
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |