Сядзіба Сяляваў (Пышна)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба Сяляваў
| |
Сядзіба Сяляваў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пышна |
Дата заснаваньня | XIX стагодзьдзе |
Сядзіба Сяляваў — помнік архітэктуры XIX ст. у Пышне. Твор архітэктуры клясыцызму.
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню драўляная сядзіба ў Пышне ўпамінаецца ў першай палове XVІІІ ст., калі яна належала Храптовічам, Раецкім і Кашчыцам. У 1786 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Пятра Сялявы. Па яго сьмерці перайшоў да сына Язафата і ўнука Апалінарыя.
У 1836 годзе Пышна стала ўласнасьцю Крыстыны Любецкай (з Шчытоў), потым — Яна Шчыта, які прадаў маёнтак свайму сваяку Станіславу Шчыту. Яго сын, Станіслаў Казімер, быў апошнім уладальнікам маёнтку.
Мураваную сядзібу ў Пышне збудавалі Сялявы ў першай палове XІX ст.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў прастакутны ў пляне будынак, крыты высокім, гладкім 4-схільным гонтавым дахам. 3 правага боку вылучаўся портык з гладкім трыкутным франтонам, які падтрымлівалі чатыры шырока расстаўленыя калёны. Портык, да якога вялі прыступкі, утвараў закрытую тэрасу. Тры акны ў сярэдняй частцы дома мелі паўкруглыя завяршэньні, у той час тры крайнія мелі форму прастакутніка[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Палац, каля 1914 г.
-
Парк, каля 1914 г.
-
Парк, каля 1914 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тухта, В. Панская сядзіба ў Пышне // Лепельскі край. 15 сакавіка 2019. С. 12.
Літаратура
рэдагаваць- Тухта, В. Панская сядзіба ў Пышне // Лепельскі край. 15 сакавіка 2019. С. 12.