Сядзіба Сьвентажэцкіх (Кабыльнік)
Сядзіба Сьвентажэцкіх — помнік архітэктуры XIX ст. у Кабыльніку. Заходзілася на тэрасе ракі Малінаўкі. Твор архітэктуры клясыцызму.
Комплекс складаўся з палаца, парку, гаспадарчага двара, вадзянога млына, саду і бровару. У 1943 годзе савецкія партызаны спалілі палац. Да нашага часу захаваліся будынкі бровара і сьвірна.
Гісторыя
рэдагавацьСядзібу заклалі каля 1840 году. У 1845 годзе збудавалі бровар.
Пачынаючы зь верасьня 1939 году і да прыходу немцаў, у палацы разьмяшчалася лякарня. У час акупацыі немцы выкарыстоўвалі некоторыя пакоі пад склад воўны. У 1943 годзе палац быў спалены партызанамі.
Архітэктуры
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Цагляны палац быў 1-павярховым будынках пад 4-схільным вальным дахам. Галоўны ўваход афармляўся портыкам (адкрытай галерэяй). Портык утвараўся чатырма масіўнымі калёнамі (пілёнамі) з трыма аркамі і завяршаўся трыкутным франтонам. Паводле сьведчаньня Аляксандры Івановай, сюды свабодна заяжджалі экіпажы, пасажыраў якіх галерэя ахоўвала ад непагадзі. Пад палацам быў вялікі склеп для захоўваньня бульбы, квашаньняў, напояў.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1915—1917 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гіль М., Драўніцкі Я. Былыя паркі і сядзібы Паазер’я. Мядзельшчына. — Паставы: «Сумежжа», 2008.