Пульс
(Перанакіравана з «Сэрцабіцьцё»)
Пульс (ад лац. Pulsus — удар, штуршок) — ваганьні сьценак крывяносных сасудаў. У клініцы адрозьніваюць артэрыяльны і вэнозны пульс.
Артэрыяльны пульс
рэдагавацьАртэрыяльны пульс — гэта штуршкападобныя ваганьні сьценак артэрыяў, зьвязаныя са зьмяненьнем іх напаўненьня крывёй.
Мэтады дасьледаваньня
рэдагаваць- Сфігмарафія.
- Пальпацыя.
- Пульсаксымэтрыя.
- Агляд.
Уласьцівасьці артэрыяльнага пульсу
рэдагавацьЧастасьць
рэдагавацьЧастасьць пульсу — велічыня, якая адлюстроўвае колькасьць ваганьняў сьценак артэрыі за адзінку часу. У залежнасьці ад частасьці адрозьніваюць пульс:
- умеранай частасьці 60-90 уд./хв.
- рэдкі (pulsus bradis) менш за 60 уд./хв.
- часты (pulsus tachis) больш за 90 уд./хв.
Глядзіце таксама
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |