Летувіскі Сойм

парлямэнт Летувы
(Перанакіравана з «Сэйм Летувіскай Рэспублікі»)

Летуві́скі Сойм (па-летувіску: Lietuvos Respublikos Seimas) — аднапалатны парлямэнт Летувы.

Агульнае апісаньне

рэдагаваць

Парлямэнт мае 141 чальца, якія абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаваньні. Крыху больш за палову дэпутатаў абіраюцца па аднамандатных акругах (71), а іншая частка (70) — паводле партыйных сьпісаў. Бар’ер праходжаньня ў Сойм для партыі роўны 5%.

Згодна разьдзелу V Канстытуцыі Летувіскай Рэспублікі, чальцом Сойму можа абірацца грамадзянін Летувіскай Рэспублікі, які пастаянна пражывае ў Летуве, не зьвязаны прысягай ці абавязацельствам з замежнай дзяржавай і дасягнуў на дзень выбараў ня менш за 25 гадоў. Дэпутатам Сойму ня можа быць абраная асоба, якая не адбыла пакараньне па прысудзе, прызначаным судом, а таксама асоба, прызнаная судом недзеяздольнай. Абраны дэпутат Сойму набывае ўсе правы прадстаўніка народу пасьля прынясеньня ім у Сойме прысягі на вернасьць Летувіскай Рэспубліцы. Першае пасьля выбараў паседжаньне Сойму адкрывае найстарэйшы па ўзросьце чалец Сойму.

Паседжаньні Сойму вядзе Старшыня Сойму (з 2016 году — Віктарас Пранцкеціс) або яго намесьнік. Сойм штогод зьбіраецца на дзьве чарговыя (вясновую і восеньскую) сэсіі. Вясновая сэсія пачынаецца 10 сакавіка і заканчваецца 30 чэрвеня. Восеньская сэсія пачынаецца 10 верасьня і заканчваецца 23 сьнежня. Пазачарговая сэсія можа быць склікана Старшынём Сойму па прапанове ня менш за траціны ад агульнай колькасьці чальцоў парламянту ці прэзыдэнтам у прадугледжаных Канстытуцыяй выпадках.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць