Сьцяг Японіі
Нацыянальны сьцяг Японіі (па-японску: Nisshōki (日章旗) ці Hinomaru (日の丸) — «сонечнае кола») ўяўляе сабою белае палотнішча з вялізным чырвоным колам у сярэдзіне, што ўвасабляе ўзыходзячае сонца.
Гісторыя
рэдагавацьЗгодна легендзе, у 13 стагодзьдзі будысцкі манах Ніхірэн прапанаваў сьцяг з чырвоным сонцам імпэратару, што лічыўся прадстаўніком багіні сонца Аматэрасу на зямлі. Падчас нацыянальнай рэстаўрацыі Японіі, сьцяг пачалі разглядаць як дзяржаўны. Праклямацыя 57 (1870) афіцыйна зацьвердзіла яго ў якасьці марскога знаку Японіі. Аднак, сам сьцяг быў прызнаны як нацыянальны толькі ў 13 жніўня 1999 году, калі выйшла Праклямацыя 127 (Закон аб нацыянальным гімне й сьцягу).
Прапорцыі
рэдагавацьВышыня сьцяга адносіцца да ягонай шырыні як 2:3. Дыямэтар сонечнага кола складае 3/5 вышыні сьцягу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьцяг Японіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў