Сьцяг Шатляндыі (па-ангельску: Flag of Scotland, па-англа-шатляндзку: Banner o Scotland, па-гэльску: Bratach na h-Alba) уяўляе сабой сіняе палотнішча з белым (у геральдыцы срэбным) касым (Андрэеўскім) крыжом. Суадносіны бакоў не рэглямэнтавана, звычайна выкарыстоўваюць палотнішчы 5:3 або 3:2. Шырыня палос, утваральных крыж, павінна складаць 1/5 ад вышыні сьцягу.

Сьцяг Шатляндыі

Шатляндзкі сьцяг зьяўляецца адным з найстаражытных нацыянальных сьцягоў у сьвеце, яго зьяўленьне, паводле легенд, ставіцца да 832 году, калі кароль скотаў Ангус перад бітвай з англа-саксамі ўбачыў у небе знак у выглядзе X-вобразнага крыжа, на якім, па падданьні, быў раскрыжаваны Андрэй Першазванны, які лічыцца заступнікам Шатляндыі. Бітва была выйграная, а малюнак белага крыжу на нябесна-блакітным полі стаў адным са сымбаляў Шатляндыі.

Шатляндзкі сьцяг увайшоў у якасьці складніку ў сьцяг Вялікабрытаніі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сьцяг Шатляндыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў