Нацыянальны сьцяг Фінляндыі на флагштоку

Гісторыя

рэдагаваць

З XVII стагодзьдзі да 1809 году Фінляндыя была часткай Швэцыі. Пасьля атрыманьня незалежнасьці быў зацьверджаны нацыянальны сьцяг па ўзоры швэцкага. Падобныя сьцягі былі ўведзеныя ў звароты фінскімі яхт-клюбамі больш за на паўстагодзьдзя раней, калі Фінляндыя ўваходзіла ў склад Расейскай імпэрыі. Першы яхт-клюб быў заснаваны ў 1861 годзе ў Хельсынкі, ён і зацьвердзіў белы сьцяг з сінім крыжом і гербам свайго кантону. Іншыя яхт-клюбы рушылі ўслед гэтаму прыкладу, узяўшы за аснову белае поле з сінім крыжом, але з гербамі адпавядна кантону. Першы, хто прапанаваў зрабіць белы і блакітны нацыянальнымі колерамі Фінляндыі ў 1862 годзе, быў паэт Захрыс Тапэліус.

У 1863 годзе газэта «Хэльсынгфорс Дагблад» падтрымала ідэю нацыянальнага сьцягу — белага з блакітным крыжом.

Блакітны крыж — гэта тысячы фінскіх азёр і чыстае неба; белы — гэта сьнег, які пакрывае краіну доўгімі зімамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сьцяг Фінляндыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў