Сьцяг Партугаліі

Сучасны дзяржаўны сьцяг Партугаліі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 2:3, падзеленае вэртыкальна (зьлева направа) на зялёную (2/5 даўжыні) і чырвоную (3/5 даўжыні) часткі. У цэнтры на лініі скрыжаваньня палос намаляваны дзяржаўны герб Партугаліі.

Сьцяг быў афіцыйна зацьверджаны 30 чэрвеня 1911 году, хоць выкарыстоўваўся ўжо падчас рэспубліканскай рэвалюцыі 5 кастрычніка 1910 году. Ён прыйшоў на зьмену манархічнаму сьцягу, асноўнымі колерамі якога былі цёмна-блакітны і белы.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сьцяг Партугаліісховішча мультымэдыйных матэрыялаў