Сьцяг Нарвэгіі
З 1748 году па 1814 год нарвэскія караблі хадзілі пад дацкім сьцягам Данэброгам. У 1814 годзе, калі каралём Нарвэгіі стаў кароль Швэцыі, нарвэжцы атрымалі права выкарыстоўваць гэты сьцяг, дадаўшы да яго нарвэскага залатога льва, які трымае сякеру і ўвянчаны каронай. Але барацьба за свой сьцяг працягвалася, і ў 1821 годзе парлямэнт прыняў новае афармленьне сьцяга: Данэброг зь цёмна-сінім крыжом на белай падкладцы. Такое спалучэньне чырвонага, белага й сіняга сьледуе за францускім трыкалорам гэтак жа, як сьцягі ЗША і Вялікабрытаніі, што ў той час лічылася знакам волі. Крыж быў агульным сымбалем сьцягоў Даніі й Швэцыі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьцяг Нарвэгіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў