Сьцяг Абхазіі

Сьцяг Абхазіі ўяўляе сабой палотнішча з чатырма зялёнымі і трыма белымі палосамі, а таксама чырвоным прастакутнікам у левым верхнім куце. У ім разьмешчаная адкрытая рука, якая ўвасабляе абхаскую дзяржаўнасьць (сымбаль Абхазіі, вядомы з часоў Абхаскага царства). Сем зорак, зьмешчаных над ёй, сымбалізуюць сем абхаскіх рэгіёнаў (сем гістарычных абласьцей, сем сучасных раёнаў і сем гарадоў). Сем зьяўляецца для абхазаў сьвятым лікам. Сем зялёна-белых палос увасабляюць памяркоўнасьць, якая дазваляе хрысьціянству й ісламу суіснаваць у Абхазіі. Сьцяг быў створаны па матывах сьцягу Рэспублікі Горцаў Паўночнага Каўказу (1918), куды ўваходзіла Абхазія.

Сьцяг Абхазіі

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сьцяг Абхазіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў