Сьпіс беларускіх шляхецкіх родаў
Сьпіс беларускіх шляхецкіх родаў:
- Аганоўскія — беларускі шляхецкі род гербу «Агончык». Прадстаўнікі роду жылі ў Віленскім, Троцкім, Вількамірскім паветах. У XVIII ст. некалькі асобаў прыехала ў Наваградзкі павет, атрымалі ад шляхты пасьведчаньне пра шляхецтва.
- Агапеевы — беларускі шляхецкі род. Унесены ў 2 частку РК Магілёўскае губэрні.
- Ададуравы — беларускі шляхецкі род. Унесены ў 2 ч. РК Менскае губэрні.
- Адам-Адамовічы — шляхецкі род гербу ўласнага. Унесены 18 ліпеня 1634 у 2-ю клясу рыцарскага матрыкулу Княства Курляндыі й Сэмігаліі.
- Акаронкі — беларускі шляхецкі род. Унесены ў 3 частку РК Менскае губэрні.
- Акініны — шляхецкі род, унесены ў 2 частку РК Гарадзенскае губэрні.
- Анташкевічы — беларускі шляхецкі род, унесены ў 3 частку РК Магілёўскае губэрні.
- Архіпавы — шляхецкі род, унесены ў 2 частку РК Магілёўскае губэрні.
- Доўгаўды — княскі род невядомага паходжаньня. З роду вядомыя князь Юры Доўгаўд (? — пасьля 1401) і ягоны сын Глеб (? — 1450), які памёр бязьдзетным.
- Ёдкі — беларускі шляхецкі род гербу «Ліс»
- Іпатовічы-Гаранскія — беларускі шляхецкі род. Першыя згадкі адносяцца да 1-е паловы XVII ст. Род унесены ў VI і ІІ частку радаводных кнігаў Менскае й Яраслаўскае губэрняў.
- Кандыбы — беларускі й украінскі шляхецкі род. Узыходзіць да XVI ст. і занесены ў VI і II часткі РК Віленскае, Гарадзенскае, Чарнігаўскае, Харкаўскае й Палтаўскае губэрняў.
- Карпы — шляхецкі род, уладары маёнтку Ёганішкеле.
- Ланеўскія-Воўк — беларускі шляхецкі род гербу «Корчак», паходзіць ад Мікалая Ваўка, паморскага ваяводы ў другой палове XV ст.
- О’Руркі — графскі род ірляндзкага паходжаньня
- Судэмунды — княскі род у ВКЛ. Вядомы толькі адзіны прадстаўнік роду — князь Судэмунт зь Вяйвішак ля ракі Вяльлі, жанаты з блізкай роднай вялікага князя Вітаўта
- Яцкевічы — шэраг беларускіх шляхецкіх родаў. Належылі да шляхты ВКЛ, пасьля былі прызнаныя таксама й у Расейскай імпэрыі.