Сьпікер
Сьпікер (анг. speaker — прамоўца) — у заходніх краінах старшыня заканадаўчага сходу, палітычнага органу — парлямэнту. Тэрмін шырока распаўсюджаны ў палітычным лексыконе, але як афіцыйную назву пасады ўжываецца толькі ў ангельскамоўных краінах. Упершыню пасада сьпікера парлямэнту была ўведзена ў 1377 годзе ў Палаце грамадаў, першым сьпікерам быў Томас Гангэрфорд.
Асноўныя функцыі сьпікера парлямэнту — арганізацыя пасяджэньняў парлямэнту, захаваньне рэглямэнту. У шэрагу краінаў у выпадку зьяўленьня вакансіі пасады прэзыдэнта часова выконвае абавязкі прэзыдэнта менавіта сьпікер парлямэнту.
У ЗША сьпікер Кангрэсу зьяўляецца трэцяй па палітычным рангу асобай у дзяржаве. У выпадку крытычнай або крызіснай сытуацыі ён можа выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы (прэзыдэнта), у выпадку адмовы або немагчымасьці дзьвюх першых асобаў — прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта.
Літаратура
рэдагаваць- Bergougnous, Georges. Presiding Officers of National Parliamentary Assemblies: A World Comparative Study. Trans. Jennifer Lorenzi. Geneva: Inter-Parliamentary Union, 1997. ISBN 92-9142-028-X.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьпікер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў