Сьвяшчэнны ібіс
Сьвяты ібіс — птушка зь сямейства ібісавых. Гняздуецца калёніямі на дрэвах, часта разам зь іншымі галенастымі, напрыклад з чапляй. Будуе гнёзды зь вецьця, кладзе 2-3 яйкі. Харчуецца рыбай, жабамі і казуркамі.
Назву сваю атрымаў, бо быў сьвятой птушкай у старажытным Эгіпце. Ібіс быў сымбалем Тота, бога мудрасьці і правасудзьдзя, якому часта пакланяліся ў вобразе ібіса; Тот адлюстроўваўся з галавой ібіса і гэтая ж птушка служыла гіерагліфічным знакам яго імя. У храме Тота ўтрымліваліся шматлікія ібісы. Трупы ібісаў падвяргаліся бальзамаваньню. У старажытным Эгіпце ібісы былі вельмі шматлікія і бесьперашкодна вадзіліся нават у гарадах, у наш час сустракаюцца ў Эгіпце надзвычай рэдка, але паўднёвей Хартума яны даволі шматлікія.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |