«Сьвятло месяца» — амэрыканскі сэрыял, што паказваўся на сетцы ABC з 3 сакавіка 1985 году па 14 траўня 1989 году. Галоўныя ролі гралі Брус Ўіліс і Сайбал Шэфэрд. Агулам было зьныта 66 дзеяў. Гэты сэрыял быў мяшанкаю камэдыі, драмы, дэтэктываў. Часам былі бойкі й перастрэлкі. Галоўную песьню прыдумаў для гэтага сэрыялу сьпявак Ал Джэро.

Сьвятло месяца
Moonlighting
Жанр крымінальны сэрыял[d] і тэлевізійная камэдыя[d]
Рэжысэр Глен Гордан Карон
Сцэнарыст Глен Гордан Карон
Прадусар Глен Гордан Карон
У ролях Брус Ўіліс
Сайбал Шэфэрд
Кампазытар Лі Голдрыдж, Ал Джэро
Вытворчасьць ЗША
Распаўсюд Disney–ABC Domestic Television[d]
Дата выхаду 3 сакавіка 1985 — 14 траўня 1989
Працягласьць 45—49 хвілін
Краіна ЗША
Мова ангельская
Старонка на IMDb

Кароткі зьмест

рэдагаваць

Сэрыял пачынаецца са знаёмства кіраўніцы дэтэктыўнага агенцтва «Сьвятло месяца» (яе грае С. Шэфэрд) з чарговым кандыдататам у супрацоўнікі (яго грае Б. Ўіліс). Яны разам вядуць сьледзтва. Увесь час паміж імі пачынаюцца сваркі, або непаразуменьні, якія маюць сэксуальнае тло. Пад канец сэрыялу паміж імі пачынаецца каханьне.