Сьвятарская кніга (Скарына)

кніга, выдадзеная Францішкам Скарынам

Кні́га Ляві́тКнига третие Моисеовы, зовемые Леувить») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое пабачыла сьвет каля 1517 року.

Зьмест кнігі рэдагаваць

Выданьне адкрываецца тытульным аркушам з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною с Полоцька Богу в Троици единому и пречистой матери Его Марии ко чти и людем всимъ к науце»). На другім аркушы даецца «Предъсловие доктора Франъциска Скорины с Полоцька во книгим Левить Моисеовы», потом зьмяшчаецца тэкст 27 разьдзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня рэдагаваць

Кніга выдадзеная царкоўна-славянскай мовай беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 54 аркушы, якія сабраны ў 7 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана 3 ілюстрацыямі, застаўкай і 30 ініцыяламі. На тытульным лісьце зьмешчаная ілюстрацыя «Бог и Майсей», а на адвароце тытула — гравюра «Сей есть Аарон». На 6-м аркушы — ілюстрацыя «Узор трэбніка», такая ж самая гравюра ёсьць і ў кнізе Выхаду. У канцы пасьляслоўя на 6-м аркушы зьмешчана канцоўка, якая вар’юе матыў калёны з акантавым лісьцем, такія ж выявы сустракаюцца яшчэ ў 2 праскіх выданьнях Скарыны. Перад асноўным тэкстам зьмешчаная застаўка з выявамі дзяцей, паміж якімі шчыт з зацьменьнем сонца, што паўтараецца яшчэ ў 4 выданьнях Скарыны. Ініцыялы папярэднічаюць пачаткам разьдзелаў, тэкстам на тытульным аркушы і прадмове.

Захаваліся 15 асобнікаў кнігі Лявіт, зь іх 6 поўныя.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць