Кандэла

адзінка вымярэньня сілы сьвятла ў СІ
(Перанакіравана з «Сьвечка (адзінка вымярэньня)»)

Кандэ́ла (пазначэньне: кд, cd) — адна зь сямі асноўных адзінак вымярэньня сыстэмы СІ, роўная сіле сьвятла, выпусканага ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьваньня частатой 540·1012 гэрц, энэргетычная сіла сьвятла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср.

Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасьцю ў гэтай вобласьці спэктра. Калі выпраменьваньне мае іншую частату, то для дасягненьня той жа сілы сьвятла патрабуецца бо́льшая энэргетычная інтэнсіўнасьць.

Раней кандэла вызначалася як сіла сьвятла, выпраменьванага чорным целам пэрпэндыкулярна паверхні пллошчай 1/60 см² пры тэмпэратуры плаўленьня плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэньні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэньне адпавядала старому.

Гісторыя

рэдагаваць
  • 1909 год уведзеная адзінка сілы сьвятла «міжнародная Сьвечка». Роўная сіле сьвятла кропкавай крыніцы ў такім кірунку, у якім ён выпускае сьветлавы струмень у 1 люмэн, раўнамерна разьмеркаваны ў целавым вугле 1 стэрадыян. 1 міжнародная Сьвечка роўная 1,005 кд. Выкарыстоўвалася з 1921 году (у СССР з 1925 году) па 1948 год.
  • 1948 год новая Сьвечка замяніла міжнародную Сьвечку.
  • 1967 год замест «новая Сьвечка» уведзена сучасная назва Кандэла.[1]

Прыклады

рэдагаваць

Сіла сьвятла, выпраменьваная сьвечкай, прыкладна роўная адной кандэле (па-лацінску: candela — сьвечка), таму раней гэтая адзінка вымярэньня звалася «сьвечкай», цяпер гэтая назва зьяўляецца састарэлай і не выкарыстоўваецца.

Сіла сьвятла тыпавых крыніц:

Крыніца Магутнасьць, Вт Прыкладная сіла сьвятла, кд
Сьвечка 1
Сучасная (2006 г) лямпа напальваньня 100 100
Звычайны сьвятладыёд 0.015 0.001
Звышяркі сьвятладыёд 0.06 3
Сучасная (2006 г) флюарэсцэнтная лямпа 20 100

Кратныя і дзельныя адзінкі

рэдагаваць

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 кд дэкакандэла дакд dacd 10-1 кд дэцыкандэла дкд dcd
102 кд гэктакандэла гкд hcd 10-2 кд сантыкандэла скд ccd
103 кд кілякандэла ккд kcd 10-3 кд мілікандэла мкд mcd
106 кд мэгакандэла Мкд Mcd 10-6 кд мікракандэла мккд µcd
109 кд гігакандэла Гкд Gcd 10-9 кд нанакандэла нкд ncd
1012 кд тэракандэла Ткд Tcd 10-12 кд пікакандэла пкд pcd
1015 кд пэтакандэла Пкд Pcd 10-15 кд фэмтакандэла фкд fcd
1018 кд экзакандэла Экд Ecd 10-18 кд аттакандэла акд acd
1021 кд зэтакандэла Зкд Zcd 10-21 кд зэптакандэла зкд zcd
1024 кд ётакандэла Ікд Ycd 10-24 кд ёктакандэла ікд ycd

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  • Люмэн — адзінка вымярэньня сьветлавога струменя

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Фотакінатэхніка. Энцыкляпэдыя. Гл.рэд. Е. А. Іофіс, М., «Савецкая Энцыкляпэдыя», 1981.