Сыноптыка (па-грэцку: synoptikos — «здольны ахапіць вокам») — разьдзел мэтэаралёгіі, навука вывучае фізычныя працэсы ў атмасфэры Зямлі, якія вызначаюць будучы стан надвор’я. Людзей, якія займаюцца сыноптыкай, называюць сыноптыкамі. Іхняй задачай зьяўляецца рашэньне кароткатэрміновага прагнозу надвор’я, выкарыстоўваючы розныя мэтады, напрыклад шляхам складаньня й аналізу сынаптычных мапаў, якія даюць магчымасьць назіраць за зьменамі надвор’я й ацэньваць будучыя зьмяненьні на названай тэрыторыі.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)