Сымон Макулік (?, Крынкі — ?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, адказны рэдактар газэты «Беларуская справа», друкаванага органу БСРГ.

Сымон Макулік
Занятак палітык

Біяграфія

рэдагаваць

Быў адным са шматлікіх «зіц-рэдактараў» (г. зн. рэдактараў фармальных, але не фактычных) грамадоўскай газэты «Беларуская справа» з №21 пасьля таго, як ягоны папярэднік Аляксандар Вільчыцкі быў асуджаны за рэдактарскую дзейнасьць на паўгоду турмы.

Арыштаваны польскімі ўладамі 21 кастрычніка 1926 году за зьмешчаныя ў газэце артыкулы ў сканфіскаваных №№ 21 з дня 10.VII.26 г «13 000 асаднікаў польскіх на Ўсходзе» і «8-му зьезду парабкаў»; у № 22 з 11.VІІ.26 г «Амністыя» з крытыкай на ўрад Пілсудзкага і ў № 26 з 24. VІІ. 26 г за артыкул «Палітычныя вязьні Горнага Шлёнску да ўсіх работнікаў», які артыкул быў перадрукаваны з польскай газэты «Sprawiedliwość». Асуджаны за артыкул «Амністыя» на адзін год турмы, а за артыкул «Палітвязьні Горнага Шлёнску…» на 2½ гадоў крэпасьці; судовых аплат 160 злотых і безадкладны арышт, калі падсудны не ўнясець залогу 10 000 злотых[1].

Як зазначалася, гэта быў самы суровы вырак для газэтчыкаў на той час[2].

  1. ^ Рак-Міхайлоўскі С. Турэмны дзённік / Падр. да друку і прадмова А. Пашкевіча // Куфэрак Віленшчыны. 2007. № 1 (12). С. 48-97.
  2. ^ «Kurjer Wileński» (№ 42 (79) ад 22.ІІ.1926