Сфо́рцы — кіроўны род у рэнэсансавай Італіі, герцагі мілянскія.

Сфорцы
Герб роду Сфорцаў
Тытул герцагі Міляну
Краіна паходжаньня Італія
Першы з роду Муцыё Атэндоля
Апошні з роду Франчэска II (1535)
Адгалінаваньні ад роду Пазашлюбныя
  • Сфорца-Пэсара (згас у 1519)
  • Сфорца-Каціньёля (згас у 1624)
  • Сфорца-Чэзарыні

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Алегорыя на герб Сфорцаў (1469)

Дынастыя была заснаваная Муцыё Атэндолям (1369—1424), празваным Сфорцам (ад італ. sforzare — уплываць, напружваць), кандацьера з Раманьі, які служыў Анжуйскім каралям Нэапалю. Ягоны сын Франчэска I Сфорца кіраваў Мілянам першую палову рэнэсансавай эры, пераняўшы тытул герцага Міляну ад згаслага роду Вісконці ў 1447 року.

Пад уладаю Сфорцаў места-дзяржава расквітнела і пашырыла свае ўладаньні.

Выбітныя прадстаўнікі

рэдагаваць
Імя Партрэт Дачыненьне да роду Сфорцаў
Муцыё Атэндоля   Заснавальнік роду
Франчэска I Сфорца   Сын Муцыё, першы кіраўнік Міляну са Сфорцаў
Б’янка Марыя Вісконці   Жонка Франчэска Сфорцы
Галеаца Марыя Сфорца   Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну
Джан Галеаца Сфорца   Сын Галеаца Марыі Сфорцы
Бона Сфорца   Дачка Джана Галеаца Сфорцы, каралева польская і вялікая княгіня літоўская
Б’янка Марыя Сфорца   Дачка Галеаца Марыі Сфорцы і
імпэратрыца Сьвятой Рымскай імпэрыі, жонка Максімільяна I
Ганна Сфорца Дачка Галеаца Марыі Сфорцы, жонка Альфонсы I д’Эстэ
Катарына Сфорца   Пазашлюбная дачка Галеаца Марыі Сфорцы
Людавіка Сфорца   Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну
Бэатрычэ д’Эстэ   Жонка Людавіка Сфорцы
Максімільян Сфорца   Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну
Франчэска II Сфорца   Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну
Джаваньні Паоля I Сфорца Пазашлюбны сын Людавіка Сфорцы, першы маркіз Караваджа
 
Радавод Сфорцаў

Глядзіце таксама

рэдагаваць