Страсбурскае пагадненьне (1675)
Стра́сбурскае пагадне́ньне 1675 року — першая міжнародная дамова па забароне выкарыстаньня хімічнае зброі, заключаная паміж Францыяй і Сьвятой Рымскай імпэрыяй 27 жніўня 1675 року ў Страсбургу.
У 1672 падчас аблогі Гронінгену (Галяндыя) нямецкія войскі ўжылі кідальныя снарады з дададзенай беладоннай, каб надаць ім атручвальныя ўласьцівасьці. Праз тры гады Францыя і Сьвятая Рымская імпэрыя падпісалі ўгоду, паводле якой абавязваліся не ўжываць на вайне «падступныя і смуродныя» атрутныя рэчывы[1].
Наступнае падобнае пагадненьне па выкарыстаньні хімічнае зброі адбылося толькі ў 1925 року (Жэнэўскі пратакол).
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Брусэльская канфэрэнцыя (1874) — рэкамэндавала забарону атрутнай ці атручанай зброі, аднак без падпісаньня дамовы
- Гаагская дэклярацыя (1899) — абвясьціла па-зазаконным «выкарыстаньне снарадаў, адзінай задачай якіх ёсьць распыленьне задушлівых або шкадлівых газаў»
- Вэрсальская дамова (1919)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ С.В. Голованов. Теоретико-правовые проблемы толкования понятий права вооружённых конфликтов и история развития международного права (рас.) // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні : навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс. — Мн.: прыватная ўстанова адукацыі «БІП — інстытут правазнаўства», 2013. — № 3. — С. 30.
Літаратура
рэдагаваць- Clarke, Robin. We all Fall Down: The Prospect of Biological and Chemical Warfare. — London: Allen Lane; The Penguin Press, 1968.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |