Вартавыя ісламскай рэвалюцыі

галіна ўзброеных сілаў Ірану
(Перанакіравана з «Сторажы ісламскага перавароту»)

Вартавыя ісламскай рэвалюцыі (па-пэрсыдзку: سپاه پاسداران انقلاب اسلامی‎‎) — «сэпахе пасдаране энгэлабэ эсламі») — узброеная служба ў Ісламскай рэспубліцы Іран. Створаная ў 1979 годзе стыхійна падчас ісламскага перавароту ў Іране з аддзелаў ісламскіх рэвалюцыйных камітэтаў, ярых прыхільнікаў Рухолы Мусаві Хамэйні. Прымалі чынны ўдзел у Іранска-ірацкай вайне, таксама стваралі Хэзбалу. Падпарадкоўваецца Рахбару — духоўнаму лідэру Ірану. Узначальвае вартавых брыгадны генэрал Махамат Алі Джафары, які мае свой штаб. Паводле статуту, які быў зацьверджаны ў 1982 годзе, служба вартавых дзеліцца на паветраную, плаўную, пешую часткі й на паспалітае рушэньне (басіч). Колькасьць вартавых ісламскай рэвалюцыі разам з басіч каля 10 000 000 чалавек.

Задачы й будова вартавых ісламскай рэвалюцыі

рэдагаваць

Вартавыя ісламскай рэвалюцыі павінныя абараняць заваёвы йсламскага перавароту 1979 году. Яны павінны распаўсюджваць іслам у Іране й за межамі Ірану. Вядуць барацьбу са шкоднікамі й ворагамі ісламскага ладу ў Іране.

Найвышэйшым ваяводам зьяўляецца Аятала Алі Хамэнэі. Яму падпарадкоўваецца ваявода Махамат Алі Джафары.

Паводле ўстаўное граматы, якая была прынятая ў 1982 годзе, вартавыя дзеляцца на лётную, плаўную, польную часткі, аддзелы «Коц» і басіч. Найвышэйшы ваявода — Аятала Алі Хамэнэі абапіраецца на вышэйшую раду, службы, якія падпарадкоўваюцца намесьнікам, злучаную краёвую вайсковую раду й на вайсковыя рады частак (польная, лётная, плаўная), вайсковыя рады ў акругах. Вайсковыя рады адказваюць за падрыхтоўку вайскоўцаў і выкананьне ваенных дзеяньняў.

Найвышэйшы ваявода прызначае ў вайсковыя часткі людзей, якія ведаюць іслам. Яны пільнуюць, каб усе рашэньні вайскоўцаў адпавядалі йсламу. У большасьці сваёй гэта хаджат аль іслам.

Маецца міністэрства вартавых рэвалюцыі. Яно займаецца забясьпячэньнем старажоў харчамі, зброяй і тэхнікай. Ажыцьцяўляе зносіны з мачлісам па пытаньнях, зьвязаных з вартавымі. Міністар вартавых ісламскай рэвалюцыі ўваходзіць ва ўрад Ісламскай рэспублікі Йран, аднак не ўваходзіць у вышэйшую раду абароны, дзе вартавыя прадстаўленыя ваяводам Махаматам Алі Джафары.

Іран падзелены на 16 акругаў, у якіх абавязкова знаходзяцца вайсковыя рады акругаў. Яны ў сваю чаргу дзеляцца на гарадкі, пасты. Межы акругаў не супадаюць з межамі абласьцей.

Колькасьць вартавых ісламскай рэвалюцыі да сёньняшняга дня невядомая. Іранскія ўлады пільна сочаць за настроямі ў вартавых. Іх дух падтрымліваецца пастаянным узьдзеяньнем праз тэлебачаньне, радыё, газэты. Вартавыя дзеляцца на паспалітых вартавых, пастаянных вартавых і на тайных вартавых. Паспалітыя вартавыя праходзяць пачатковую падрыхтоўку й становяцца у запас. Іх бяруць, калі будзе ў іх патрэба (вайна, унутраны мяцеж і г. д.) Пастаянныя вартавыя пасьля пачатковай падрыхтоўкі працягваюць навучаньне й нясуць пастаянную службу. Тайныя вартавыя служаць для выкананьня тайных заданьняў.

Польныя часткі

рэдагаваць

Гэта самая вялікая частка вартавых. Іх колькасьць складаецца ад 100 000 да 400 000 чалавек. Маюць на ўзбраеньні гарматы, ракеты, танкі і г. д.

Лётныя часткі

рэдагаваць

На ўзбраеньні маюць каля 300 баявых і 100 ваенна-грузавых самалётаў. Сярод самалётаў ёсьць вырабленыя ў ЗША (купленыя да ісламскага перавароту 1979 году), расейскага паходжаньня. Колькасьць каля 45 000 чалавек.

Плаўныя часткі

рэдагаваць

Узброеныя 3 падводнымі чоўнамі, 3 вельмі малымі падводнымі чоўнамі, 5 сярэднімі караблямі, 20 ракэтнымі катэрамі, 13 караблёў для высадкі людзей на бераг, 3 караблямі для мінаваньня, 28 караблёў для дапамогі старажам. Колькасьць плаўнай часткі ад 18 000 да 25 000 чалавек.

Паспалітае рушэньне Ірану. Колькасьць каля 10 000 000 чалавек.