Стары замак (Штутгарт)

Стары замак (па-нямецку: Altes Schloss) — рэзыдэнцыя кіраўнікоў Вюртэмбэрскага дому ў цэнтры Штутгарту (Нямеччына).

Першае ўмацаванае збудаваньне было пабудавана ўжо ў 950 годзе, з XIV стагодзьдзя фартэцыя зрабілася рэзыдэнцыяй графаў Вюртэмбэрскіх. Пры герцагах Крыстафе і Людвігу ў 15531578 гадох будынак быў перабудаваны ў замак. Падчас Другой сусьветнай вайны замак быў значна разбураны, рэстаўрацыйныя работы праходзілі да 1971 году. Сёньня ў замку месьціцца Музэй Вюртэмбэргу.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць