Старшынства польскіх ордэнаў

Старшынства польскіх ордэнаў і іншых адзнак рэгулюецца правам.

Ордэн Белага арла
Прэзыдэнт Лех Качынскі уручае Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Ўладзіславу Фрасынюку, відаць стужку адзнакі.
Труна Прэзыдэнта Леха Качынскага, у нізу відаць адзнакі ордэнаў Белага арла й ордэна Адраджэньня Польшчы ў законным парадку.

Некалькі гадоў пасьля дзяржаўных зьменаў у Польшчы, у 1992 годзе Сойм прыняў закон[1], які акрэсьліў новы сыстэм польскіх дзяржаўных ордэнаў і адзнак. Дадатковым законам Сойм вырашыў спыніць надаваньне некаторых дзяржаўных ордэнаў і адзнак[2]. Пытаньне старшынства ордэнаў і іншых адзнак новым спосабам ўрэгуляваў акт выканаўчы (распараджэньне) з гэтага ж году[3]. Гэты акт быў зьменены 4 разы: у 2006, 2007 (2 разы) і 2010 годзе[4].

Польскія ордэны і адзнакі носяцца на левай грудзі, з права налева. Некаторыя высокае ступені ордэнаў носяцца аднак на стужцы на боку або пад шыяй. Носяцца адзнакі толькі самай высокай ступені дадзенага ордэна (напрыклад узнагароджаны Залатым і Срэбным Крыжам Заслугі носіць толькі залаты), за выключэньнем ордэну Віртуці Мілітары[3].

Бягучы парадак польскіх ордэнаў і адзнак

рэдагаваць