Стараславянская Вікіпэдыя

Стараславянская Вікіпэдыя (па-царкоўнаславянску: Словѣньска Википєдїꙗ) — разьдзел Вікіпэдыі стараславянскаю моваю. Разьдзел адчыніўся ў верасьні 2006 року. Для напісаньня артыкулаў у ім выкарыстоўваецца раньні варыянт кірыліцыКліментовіца»). Для яго падтрымкі ў гэтым разьдзеле ўжываецца спэцыфічны шрыфт. Стараславянская Вікіпэдыя станам на 26 сьнежня 2024 року месьціць 1261 артыкул, 26 994 зарэґістраваных ужывальнікаў, 2 адміністратараў.[1] Агульная колькасьць старонак у стараславянскай Вікіпэдыі — 5785, рэдаґаваньняў — 85 684, мультымэдыйныя файлы адсутнічаюць.[1] Глыбіня (узровень розьвітку моўнага разьдзелу) стараславянскае Вікіпэдыі складае 579,8 пункту.[1]

Гісторыя

рэдагаваць
  • Сакавік 2007 — створаны 100-ы артыкул[2].
  • Станам на 12 студзеня 2009 року месьціла 337 артыкулаў, лік зарэґістраваных удзельнікаў склаў 1483, аднак актыўнасьць удзельнікаў украй нізкая — усяго 33 актыўныя ўдзельнікі.
  • Станам на 2 лютага 2010 року колькасьць артыкулаў склала 412, актыўных удзельнікаў — 18.
  • Станам на 23 красавіка 2011 колькасьць артыкулаў збольшылася да 494, актыўных удзельнікаў — да 19.
  • Рубеж у 500 артыкулаў Стараславянская Вікіпэдыя пераадолела 24 траўня 2011[3].
  • Станам на 1 лістапада 2011 року займала 231-е месца з 282 Вікіпэдыяў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Стараславянская Вікіпэдыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў