Станіслаў Міхал Ліпніцкі

Станіслаў Міхал Ліпніцкі — (прыкладна 1650-60-я гады — 1719) — прадстаўнік роду Ліпніцкіх зь Ліпнік гербу Галабок. Мазырскі стольнік. Сын Мазырскага маршалка, старасты Сейвейскага і Віжанскага, палкоўніка Станіслава Яна Ліпніцкага (~1615-1681).

Герб «Галабок»

У 1685 годзе пазначаны першым уласьнікам маёнтку Жэляжкоўшчызна, які ў XVII ст. меў назву Старая Ганча. У 1690 годзе пазначаны ўладальнікам маентка Заволек (20 дымоў) па застаўным праве. У 1694 атрымаў па ўступцы ў пажыцьцёвае валоданьне маёнткі Палянцы, Пржыставанцэ і Сьвяткаўшчызну у Гарадзенскім павеце ад пані Цэцыліі зь Ліпнік Ліпніцкай жонкі харунжага Тарнаўскага Марціна Ліпніцкага. У 1697 годзе удзельнічаў у выбраньні караля Аўгуста II Моцнага ад Менскага ваяводзтва. У 1698 годзе пасол на Гарадзенскі сойм. У 1709 годзе на грошы з пасагу сваей жонцы Ганны купіў у Казімера Паца маёнтак Даўспруды за 4000 злотых, частку якога пазьней у сваім тэстаменце адпісаў дамініканскаму касьцёлу ў Сейнах (Hancza, Lanowicze, Wersele, Wojdzilki, Bocznele, Lanowszczyzna), з-за чаго ў 1720-х ягоны сын Мікалай Францішак судзіўся з дамініканцамі (па некаторых крыніцах «бойкі і гвалты» з той нагоды адбываліся яшчэ і ў 1750-х гадах). У 1713—1714 у Галоўным Трыбунале ВКЛ разглядалася справа аб тым, што Станіслаў зьбіў арандатара ўласнага маёнтка Санград за тое, што той не аддаваў усе грошы за арэнду, бо па яго словах сам быў вымушаны рамантаваць некаторыя будынкі. Згодна з А.Рахубам «Літва ў эпоху Вазаў» Станіслаў валодаў маёнткамі Жэляжкоўшчызна, Палянцы і Санград, забясьпечаных 30000 злотых, атрыманых яго бацькам ад Сойму. Вядома, што ў сваім тэстамэнце Станіслаў Міхал адпісаў маёнтак Палянцы сыну Антонію.

Сьмерць і пахаваньне

рэдагаваць

Памер не раней за 1719 год і быў пахаваны ў дамініканскім касьцёле ў Сейнах.

Нашчадкі

рэдагаваць

Да Мазырскага стольніка Станіслава Ліпніцкага у XIX ст. выводзілі свой род Ліпніцкія зь Менскай губэрні. Гэтыя радаводы сумнеўныя.

Літаратура

рэдагаваць
  • Przewodnik Polska Egzotyczna I. Grzegorz Rakowski 1994. 2005
  • Metryka litewska: rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego, Województwo nowogródzkie 1690 r
  • НГАБ Ф.319 Воп.1 Справа 1838
  • Prawa, konstytucye y przywileie: Krolestwá Polskiego, y Wielkiego …, Том 5
  • Чарняускі Ф. В.: Posłowie Ziemi Grodzieńskiej
  • Figura laskami slynaca Matki Boskiey I kosciol Sejnenski. Ks.prelat Zlotkowski. 1938 r.
  • Litwa w epoce Wazow. A.Rahuba, 2006.