Станоўчае дзеяньне
Увядзеньне захадаў абыходжаньня зь людзьмі без увагі да іх расы, веравызнаньня, адценьня скуры або этнічнага паходжаньня.
Станоўчае дзеяньне (анг. affirmative action)[1] — увядзеньне захадаў абыходжаньня зь людзьмі без увагі да іх расы, веравызнаньня, адценьня скуры або этнічнага паходжаньня.
6 сакавіка 1961 г. прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі падпісаў Выканаўчы загад № 10925, у 3-й частцы якога ўпершыню выкарыстаў панятак. 301-ы параграф Выканаўчага загаду прадугледжваў, што ўрадавы «падраднік прадпрыме станоўчае дзеяньне, каб просьбітаў наймалі і з працаўнікамі абыходзіліся падчас занятасьці без увагі да іх расы, веравызнаньня, адценьня скуры або этнічнага паходжаньня»[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нэнсі Фрэйзэр. Роўнасьць, ідэнтычнасьці і сацыяльная справядлівасьць // Часопіс «Дыпляматычны сьвет», 15 ліпеня 2012 г. Архіўная копія ад 19 ліпеня 2012 г. Праверана 4 студзеня 2018 г.
- ^ Джон Кенэдзі. Выканаўчы загад № 10925 (анг.) // Вікікрыніцы, 27 студзеня 2017 г. Праверана 4 студзеня 2018 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |