Стабурагс
Стабурагс (таксама вядомы як Стабурадзэ) (па-латыску: Staburags) — колішні 18-мэтровы вуцёс, што разьмяшчаўся ў Латвіі на левым беразе Дзьвіны. Зь ніжняй частцы скалы сьцякала мноства крыніцаў, што надавала Стабурагсу супольныя рысы з вадаспадамі. Шмат стагодзьдзяў Стабурагс ушаноўваўся мясцовымі жыхарамі. У 1966 годзе вуцёс быў затоплены падчас будаўніцтва Плявінскай гідраэлектрастанцыі. У парку Вігантэ побач зь месцам, дзе знаходзілася сьвятыня, знаходзяцца дрэвы, пасаджаныя кіраўнікамі й адметнымі асобамі Латвіі ды эстрада. Таксама тут у 2003 року быў створаны памятны знак "Dieva auss" (Божае вуха).[1]
У фальклёры
рэдагавацьУ латыскай народнай творчасьці налічваецца 82 вэрсіі легендаў пра паходжаньне Стабурагсу. Паводле найбольш распаўсюджаных, у гэтых мясьцінах некалі жыла дзяўчына, муж якой быў рыбаком. Аднойчы яна як заўжды чакала каханага, стоячы на высокім беразе Дзьвіны. Але ў тую ноч на рацэ адбылася моцная бура, і хлопец патануў. Дзяўчына, убачыўшы гэта, пачала плакаць і неўзабаве скамянела, пераўтварыўшыся на скалу, але яе сьлёзы цякуць і дагэтуль.[2]
У творчасьці Новага часу
рэдагавацьУ 1820 годзе лютэранскі сьвятар Стэндэрс запісаў ад 103-гадовай жанчыны 11 народных песьняў пра Стабурагс. У 1846 годзе гэта натхніла прафэсара ўнівэрсытэту ў Тарту Крузэ выдаць кнігу латыскай і нямецкай мовамі. У 1850 року ў Елгаве пабачыла сьвет нямецкамоўная брашура „Der Stabburags”.[3]. У 1869 годзе Фрыдрых Мальбэрг напісаў паэму "Стабурагс і Лесма". У 1871 у часопісе "Балтыйскі весьнік" зьявілася эсэ Карла Зарыньша "Стабурадзэ ў Курляндыі". У 1875 годзе Аўксэліс выдае паэтычны збор "Стабурадзэ". У 1895 Вальдэмарс Залітыс піша кнігу „Staburaga bērni” ("Дзеці Стабурагсу"). У 1939 року Аляксандрас Брыедыс стварыў скульптуру "Дайна", што ўвасабляла латыскую народную песьню, якая была ўсталяваная каля Ліпавай крыніцы.
Зьнішчэньне
рэдагавацьУ 1947 годзе савецкі інстытут "Гідраэнэргапраект" падрыхтаваў комплексную праграму пабудовы сеткі вадасховішчаў і ГЭС у ніжняй плыні Дзьвіны. Побач са Стабурагсам мелі ўзьнікнуць два вадасховішчы — пры Мэмэньскай ГЭС з узроўнем вады 16 мэтраў і пры Плявіньскай з узроўнем вады 24 мэтры. Гэты варыянт не ўяўляў небясьпекі для Стабурагсу. Але ў 1955 годзе быў прыняты новы праект, паводле якога ўзровень вады ў вадасховішчы каля Плявіньскай ГЭС павінен быў быць павышаны на 40 мэтраў. Гэта выклікала вялікі смутак у народзе, і падчас будаўніцтва ГЭС у 1961-1965 роках амаль кожная латыская сям’я пасьпела прыехаць на разьвітаньне са Стабурагсам.[4] Скала пайшла пад ваду ў сьнежні 1966 року. Пад вадой апынулася і скульптура "Дайна", якую неўзабаве ўсё ж выцягнулі з вады й перавезьлі ў Сігулду.
У наш час вяршыня Стабурагсу знаходзіцца на глыбіні больш за дваццаць мэтраў. Падчас паніжэньняў узроўню вады яна можа часова паказвацца на паверхні.
-
Бераг Дзьвіны ў парку Вігантэ
-
Сходы да месца затапленьня скалы
-
Памятны знак „Божае вуха”
Крыніцы
рэдагаваць- Słupi-róg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 859
- ^ Staburaga piemiņas zīme "Dieva auss"
- ^ Ilze Mežniece. Vietu simbolika Daugavas krastos. Latvijas Kultūras akadēmijas bakalaura darbs
- ^ J.Ch. Stender. Monographie. Zum besten der Selburgschen Orgel. Mitau, J.F.Steffenhagen und Sohn, 1850
- ^ Egīls Zirnis. Staburaga bērni