Руслан Хусэйнавіч Хайхароеў (19638 верасьня 1999) — чачэнскі вайсковы дзеяч, удзельнічаў у Першай і Другой расейска-чачэнскай войнах. Брыгадны генэрал войскаў Ічкерыі.

Жыцьцё да вайны рэдагаваць

Да вайны з Расеяй быў простым рабочым у мясцовым калгасе, што быў у ваколіцах вёскі Бамут.

На вайне рэдагаваць

З пачаткам Першай расейска-чачэнскай вайны пачаў кіраваць чачэнскім аддзелам на захадзе Ічкерыі. Расейскае войска доўга не магло ўвайсьці ў вёску Бамут з-за добрага адпору чачэнскіх аддзелаў, якімі кіраваў Р. Хайхароеў. Абвінавачваўся расейцамі ў жорсткасьці да палонных, у падрывах бомбаў на расейскіх землях (У Маскве11 чэрвеня і 11 ліпеня 1996 году выбух у тралейбусе).

Міжваенны час 1996-1999 гады рэдагаваць

Руслан Хайхароеў і яго людзі займаўся тайнай вайной з расейскімі службамі (ФСБ і г.д.). Таксама спрабаваў вызваляць з палону расейцаў за выплату грошай іх родзічамі.

Сьмерць рэдагаваць

У жніўні 1999 году Р. Хайхароеў удзельнічаў разам зь іншымі чачэнцамі ў вайне з Расеяй у Дагестане. Быў паранены. 8 верасьня 1999 году Р. Хайхароеў памёр у Ічкерыі, ва Ўрус-Мартане, у лякарні ад ранаў. Іншая вэрсія сьмерці была распаўсюджана расейцамі: Р. Хайхароеў быў забіты сваімі чачэнцамі ў сваёй хаце ў вёсцы Бамут, якія яму помсьцілі за забойства іх родзічаў.