Ліга канфэрэнцыяў УЭФА

Лі́га канфэрэ́нцыяў УЭФА (па-ангельску: UEFA Europa Conference League) — штогадовае міжнароднае клюбнае спаборніцтва па футболе, якое ладзіць арганізацыя УЭФА з 2021 году[1]. Клюбы атрымоўваюць запрашэньне на ўдзел у турніры, базуючыся на іхніх выступах ў нацыянальных лігах і кубкавых спаборніцтвах. Гэта трэці паводле прэстыжнасьці турнір эўрапейскага клюбнага футболу пасьля Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы. Галоўным чыньнікам стварэньня ліга была спроба паменшыць нагрузку зь Лігі Эўропы і падвысіць ейную прэстыжнасьць, дзе групавы турнір быз скарочаны з 48 клюбаў да 32 клюбаў. Пераможца лігі атрымлівае гарантаванае месца на ўдзел у Лізе Эўропы на наступны год, толькі ў тым выпадку калі клюб не кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў праз айчынныя спаборніцтвы[2].

Ліга канфэрэнцыяў УЭФА
Заснаваны 2021
Колькасьць камандаў 181
Дзейны чэмпіён «Рома»
(1 тытул)
Найбольш пасьпяховы клюб «Рома»
(1 тытул)
Тэлевізійныя спадарожнікі Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы
Вэб-сайт Афіцыйны сайт
2022—2023

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць