Валянцін Ермаловіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выдалены ўвесь зьмест старонкі
д Рэдагаваньні 178.125.144.247 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Голем
Радок 1:
{{Тупіковы артыкул}}
 
Валянцін Ермаловіч
 
Валянцін Іванавіч Ермаловіч (17 сакавіка 1925, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён, Менская акруга, БССР, СССР – 22 сьнежня 2004, Магілёў, Рэспубліка Беларусь) – актор. Заслужаны работнік культуры БССР (1988).
Да вайны закончыў 9 клясаў Дзяржынскай СШ. У 1944 г. мабілізаваны ў Чырвоную армію, з баямі прайшоў Заходнюю Беларусь, Польшчу, Усходнюю Прусію, Германію. Чатыры разы быў паранёны. У 1946 г. закончыў 10 клясаў Дзяржынскай СШ і паступіў вучыцца ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт.
У 1950-1956 гг. актор Пінскага, потым Магілёўскага абласных драматычных тэатраў. З 1956 г. выкладчык асноў рэжысуры і майстэрства актора Магілёўскага культурна-асьветнага вучылішча. З 1978 г. рэжысёр Краснапольскага народнага тэатра Магілёўскай вобласьці. Працаваў рэжысёрам многіх тэатральных калектываў.
Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, 9 мэдалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978) і інш. Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), ляўрэат Усесаюзных фэстываляў самадзейнай мастацкай творчасьці (1988; 1991) і інш.
Брат Міколы і Лявона Ермаловічаў.
 
Літаратура:
 
Ермаловіч Валянцін Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 622.
{{Ізаляваны артыкул}}{{Няма катэгорыяў}}