Франклін Дэлана Рузвэлт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: sa:फ़्राँक्लिन रुज़वेल्ट; касмэтычныя зьмены
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Другі прэзыдэнцкі тэрмін (1937—1941): дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Franklin_D._Roosevelt?oldid=427644814
Радок 83:
 
=== Другі прэзыдэнцкі тэрмін (1937—1941) ===
На прэзыдэнцкіх выбарах [[1936]] году, Рузвэльт прадставіў праграму, якая працягвала Новы курс. Ягоны супернік, губэрнатар штата [[Канзас]] [[Альф Лэндон]] шмат што пераняў з Новага курса Рузвэльта, але атрымаў паразу. Рузвэльт заваяваў 60,8% галасоў і атрымаў перамогу ў кожным штаце, за выключэньнем [[Мэн (штат)|Мэна]] й [[Вэрмонт|Вэрманта]]. Дэмакраты атрымалі яшчэ больш месцаў у [[Кангрэс]]е. Рузвэльт быў падтрыманы кааліцыяй выбаршчыкаў, якая ўключала традыцыйных дэмакратаў па ўсёй краіне, дробных фэрмэраў, «Самавіты Поўдзень», каталікоў, выбаршчыкоў з вялікіх гарадоў, прафзьвязы, афраамэрыканцаў поўначы, габрэяў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі й палітычных лібэралаў. Гэтую кааліцыю часьцяком адносяць да кааліцыі Новага курса, і яна заставалася амаль нязьменнай для [[Дэмакратычная партыя ЗША|Дэмакратычнай партыі]] да [[1960]] году.
 
У адрозненьні ад першага прэзыдэнцкага тэрміну, вельмі мала асноўных законаў было прынята падчас другога, сярод іх стварэньне воргана [[Арганізацыя жыльлёвага кіраваньня ЗША|Жыльлёвага кіраваньня ЗША]] ў [[1937]] годзе, прыняцьцё другога сельскагаспадарчага рэгулюючага акту й справядлівых працоўных стандартаў у [[1938]] годзе, якая ўсталявала мінімальную колькасьць заробкаў. Калі эканоміка пачала пагаршацца яшчэ раз у канцы [[1937]] году, Рузвэльт прасоўваў агрэсіўную праграму стымуляваньня, прасіўшы Кангрэс выдзяліць $5 млрд на дапамогу й аплату грамадзкай працы. Гэта дазволіла ў канчатковым выніку стварыць каля 3,3 мільёнаў працоўных месцаў да [[1938]] году.
 
Вярхоўны суд быў галоўнай перашкодай на шляху праграмы Рузвэльта падчас ягонага другога тэрміну, ён аналяваў многія зь яго праграмаў. У прыватнасьці ў [[1935]] годзе Суд аднагалосна пастанавіў, што закон аб нацыянальным індустрыяльным аздараўленьні быў неканстытуцыйнай праявай перадачы заканадаўчай улады прэзыдэнту. Рузвэльт ашаламіў Кангрэс напачатку [[1937]] году, прапанаваўшы закон, які дазваляў яму прызначаць да шасці новых судзьдзяў, каб «уліць новую кроў»<ref>Pusey, Merlo J. [http://www.americanheritage.com/articles/magazine/ah/1958/3/1958_3_24.shtml «F.D.R. vs. the Supreme Court»], American Heritage Magazine, April 1958,Volume 9, Issue 3</ref>. Гэты плян сутыкнуўся зь інтэнсіўным палітычным супрадзьдзеяньнем ягонай ўласнай партыяй, на чале зь віцэ-прэзыдэнтам Гарнэрам, так як ён парушаў прынцыпы [[падзяленьне ўлады|падзяленьня ўлады]] й надаваў прэзыдэнту кантроль над судом. Прапановы Рузвэльта былі разьбіты. Суд таксама адступіў ад канфрантацыі з адміністрацыяй, прызнаўшы законы аб працоўных узаемаадносінах і сацыяльным забесьпячэньні адпаведнымі канстытуцыі. Сьмерці й выхады на пэнсію неўзабаве дазволілі Рузвэльту прасунуць у Вярхоўны суд лаяльных да сябе судзьдзяў. Паміж [[1937]] і [[1941]] гадамі, ён прызначыў восем судзьдзяў.
 
Рузвэльт меў моцную падтрымку з боку хуткарослых [[прафзьвяз]]аў, але цяпер яны падзелены на дзьве варагуючыя арганізацыі «''Амэрынская фэдэрацыя працы''» (AFL) й «''Кангрэс прамысловых прафзьвязаў''» (CIO), апошняя на чале з [[Джон Льюіс|Джонам Льюісам]]. Рузвэльт прамовіў на гэты конт: «чума на абодва вашыя дамы», але раз’яднанасьць саслабіла партыю на выбарах з [[1938]] па [[1946]] гадох.
 
Пасьля лістападаўскіх выбараў [[1938]] году дэмакраты страцілі 6 месцаў у Сэнаце й 71 месца ў Палаце прадстаўнікоў. Страты былі зафіксаваны ў асноўным у кааліцыі дэмакратаў, якія падтрымлівалі Новы курс. У [[1939]] годзе ў Кангрэсе [[Рэспубліканская партыя ЗША|рэспубліканцы]], ачоленыя сэнатарам [[Робэрт Тафт|Робэртам Тафтам]], сфармавалі кансэрватыўную кааліцыю з паўднёвымі дэмакратамі, практычна паклаўшы канец здольнасьці Рузвэльта да лёгкага прасоўваньня сваіх прапановаў і прыняцьцё іх у якасьці законаў. Закон аб мінімальнай колькасьці заробкаў у [[1938]] годзе быў апошнім значным законам з рэформаў Новага курсу, прынятым Кангрэсам.
 
== Крыніцы ==