Зараастрызм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Герархія: няма файла
артаграфія, афармленьне
Радок 1:
'''Зораастрызм''' альбо маздаізм, [[рэлігія]], заснаваная ў 8 ці 7 стагодзьдзях да н. э. рэфарматарам старажытнае іранскае рэлігіі [[Заратустра|Заратуштрам]] (грэцкае Зораастр).
 
== Асновы веравызнаньня ==
Зараастрызм зьяўляецца дагматычнай рэлігіяй з развітымразьвітым артадоксам, які склаўся падчас апошняй кадыфікацыі Авэсты ў сасанідзкі пэрыяд і збольшага ў пэрыяд ісламскага заваяваньня. Пры гэтым у зараастрызму ня склалася строгай дагматычнай сыстэмы. Гэта тлумачыцца асаблівасьцямі вучэньня, у аснову якога пакладзены рацыянальны падыход, і гісторыяй інстытуцыйнага развіцьця, якое было перапынена мусульманскім заваяваньнем [[Пэрсія|Пэрсіі]]. Сучасныя зараастрыйцы звычайна падкрэсьліваюць сваё рэлігійнае вучэньне ў выглядзе 9 асноваў:
* Вера ў [[Ахура Мазду]] — «Мудрага Госпада» як добрага Творцы.
* Вера ў Заратуштру як адзінага прарока Ахура Мазды, які ўказаў чалавецтву шлях да праведнасьці і чысьціні.
* Вера ў існаваньне духоўнага сьвету (міну) і ў два духудухі (Сьвятога і Злога), ад выбару паміж якімі залежыць лёс чалавека ў духоўным сьвеце.
* Вера ў ''Ашу (Арту)''- пачатковы Сусьветны Закон праведнасьці і гармоніі, усталяваны Ахура Маздой, на падтрыманьне якога павінны быць накіраваныя намаганьні чалавека, які абраў дабро.
* Вера ў чалавечую сутнасьць, у аснове якой ''даэна'' (вера, сумленьне) і ''храту'' (розум), якія дазваляюць кожнаму чалавеку адрозьніваць дабро ад зла.
Радок 14:
 
=== Ахура Мазда ===
 
Ахура Мазды (пэхл. Ормазд) — Творца духоўнага і фізычнага сусьветаў, Адзіны Бог, асноўныя эпітэты якога «Сьветлы» і «Слаўны» (дакладней «Поўны [[хварн]]у», бліскучай царскай славы).
 
Радок 24 ⟶ 23:
 
=== Заратуштра ===
 
Заратуштра — адзіны прарок Ахура Мазды, які прынёс людзям добрую веру і заклаў асновы маральнага разьвіцьця. У крыніцах апісваецца як ідэальны сmвятар, воін і жывёлавод, узорны кіраўнік і апякун людзей усяго сmвету. Пропаведзь прарока насіла ярка выражаны этычны характар, асуджала несправядлівы гвалт, усхваляе мір паміж людзьмі, сумленнасmць і стваральную працу, а таксама сьцьвярджала веру ў Адзінага Бога (Ахуры). Крытыцы падвяргаліся сучасныя прароку каштоўнасьці і практыка кавіяў — традыцыйных правадыроў [[Арыі|арыйскіх]] плямёнаў, якія сумяшчалі жрэцкія і палітычныя функцыі і карапанаў — арыйскі чараўнікоў, а менавіта гвалт, рабаўніцкя набегі, крывавыя рытуалы і амаральная рэлігія, якая падтрымлівала ўсё гэта.
 
=== Вызнаньне веры ===
 
[[Ясна (Авэста)|Ясна]] 12 уяўляе сабой зараастрыйскі «сымбаль веры». Асноўнае яе становішча: '''«Ахура Маздзе я прылічаю усё дабро»'''. Інакш кажучы, пасьлядоўнік Заратуштры прызнае адзінай крыніцай дабра Ахура Мазду. Паводле «вызнаньня», зараастрыец называе сябе:
* Маздаясна (прыхільнікам Мазды)
Радок 38 ⟶ 35:
 
=== Добрыя думкі, добрыя словы, добрыя дзеі ===
 
Авест. humata-, huxta-, hvaršta- (чытаецца хумата, хухта, хваршта). Гэтая этычная трыяда зараастрызму, прытрымлівацца якой павінен кожны зараастрыец, спэцыяльна падкрэсьліваецца ў «вызнаньні» і шматразова ўсхваляецца ў іншых частках Авэсты.
 
=== Амэшаспэнты ===
 
Амэшаспэнты (авэст. aməša-spənta-) — неўміручыя Сьвятыя, шэсьць духоўных першатварэньняў Ахура Мазды, якія разам з Самім Богам складаюць «сямёрку адзінасутных». Для тлумачэньня сутнасьці Амэшаспэнтаў звычайна зьвяртаюцца да мэтафары шасьці сьвечак, якія запалілі ад адной сьвечкі. Такім чынам Амэшаспэнтаў можна параўнаць з іпастасямі, ці дакладней эманацыямі Бога. Амэшаспэнты ўяўляюць сабой вобраз сямі ступеняў духоўнага разьвіцьця чалавека і, акрамя таго, называюцца апекунамі сямі цялесных твораў, кожнае зь якіх уяўляе сабой бачны вобраз Амэшаспэнта.
 
Радок 90 ⟶ 85:
 
=== Язаты, раты і фравашы ===
 
Іншымі значнымі катэгорыямі зараастрызму зьяўляюцца:
* [[Язаты]] (авэсц. «дастойныя шанаваньня»). Паняцьце можа быць умоўна перакладзеная як «анёлы». Найбольш значныя язаты: [[мітры]] («дамова», «сяброўства»), Арэдві Сура Анахіта (апякунка вод), Верэтрагна (язат перамогі і гераізму).
* Раты (авэсц. ratu — «узор», «кіраўнік») — шматграннае паняцьце, перш за ўсё ўзорны кіраўнік-апякун якога-небудзь гурта (напрыклад, Заратуштра — ратай людзей, пшаніца — ратай злакаў, гара Хукар’я — кіраўнік гор і г. д.). Акрамя таго, ратаі — гэта «ідэальныя» прамежкі часу (5 частак сутак, тры часткі месяца, шэсьць частак годагоду).
* [[Фравашы]] (авэсц. «прадвыбар») — паняцьце душаў, якія перадіснуюць і выбралі дабро. [[Ахура Мазда]] стварыў фравашы людзей і спытаў іх пра іх выбар і фравашы адказалі, што абіраюць быць увасобленымі ў цялесным сьвеце, сьцьвярджаць ў ім дабро і змагацца са злом. Шанаваньне фравашы людзей блізка да культу продкаў.
 
Радок 115 ⟶ 109:
 
=== Фрашо-керэці ===
 
Эсхаталёгія зараастрызму караніцца ў вучэньні Заратуштры аб канчатковай трансфармацыі сьвету («на апошнім павароце калясьніцы быцьця»), калі пераможа Аша, а Хлусьня будзе канчаткова і навекі разьбіта. Гэта Праабражэньне называецца ''Фрашо-керэці'' (Фаршкард) — «Рабленьне (сьвету) дасканалым». Кожны праведны чалавек сваімі дзеяньнямі набліжае гэту радасную падзею. Зараастрыйцы вераць, што ў сьвет павінны прыйсьці 3 саошьянта (выратавальніка). Першыя два саошьянта павінны будуць аднавіць вучэньне, дадзенае Заратуштрай. У канцы часоў, перад апошняй бітвай прыйдзе апошні сааш'янт. У выніку бітвы Ангра Майнэ і ўсе сілы зла будуць разьбітыя, пекла будзе разбурана, усе мёртвыя — праведнікі і грэшнікі — уваскрэснуць для апошняга суду ў выглядзе выпрабаваньня агнём (вогненнай ардаліі). Уваскрослыя пройдуць праз паток расплаўленага мэталу, у якім згараць рэшткі зла і недасканаласьці. Праведным выпрабаваньне падасца купаньнем ў парным малаке, а бязбожнікі згараць. Пасьля апошняга суду сьвет навечна вернецца да сваёй першапачатковай дасканаласьці.
 
Радок 142 ⟶ 135:
== Герархія ==
=== Сьвятарства ===
Агульным найменьнем зараастрыйскіх сьвятароў, якія вылучаюцца ў асобнае саслоўе, зьяўляецца ''aθravan'' ці ''asrōn'' — «захавальнік агню». У поставэстыйскую эпоху сьвятары менаваліся перш за ўсё ''мабэдамі'' (са стараіранскай: Magupati — «кіраўнік магаў»), што зьвязана з распаўсюдам зараастрызму на захадзе Ірана[[Іран]]у перш за ўсё мідыйскімі ''магамі''<ref>Трэба мець на ўвазе, што значэньне «чараўнік», «чарадзей», «вядзьмак» ў гэтага слова — следствасьледзтва скажонага ўспрыманьня іранскіх магаў грэкамі, у Зараастрызм вядзьмарства й магія ганіла.</ref>.
 
Сучасная сьвятарская герархія ў Іране такая:
Радок 159 ⟶ 152:
 
=== Сьвяшчэнныя агні ===
[[ВыяваФайл:Yazd fire temple.jpg|thumbміні|Зараасрыйскі храм у Язьдзе. Пабудова 1932 годагоду]]
[[ВыяваФайл:Fire in Yazd Zoroastrian temple.jpg|thumbміні|180px180пкс|Аташ-Варахрам у Язьдзе]]
У зараастрыйскіх храмах, званых па-пэрсыдзку «аташкадэ» (дом агню), гарыць нязгасны агонь, прыслужнікі храму штодзённа сочаць, каб ён ня згас. Ёсьць храмы, у якіх агонь гарыць на працягу многіх стагодзьдзяў і нават тысячагодзьдзяў. Сям’я мабэдаў, якім належыць сьвяшчэнны агонь, цалкам нясе ўсе выдаткі па ўтрыманьні агню і ягонай абароне і матэрыяльна не залежыць ад дапамогі [[бэхдзін]]аў. Рашэньне аб заснаваньні новага агню прымаецца толькі ў выпадку наяўнасьці неабходных сродкаў. Сьвяшчэнныя агні падзяляюцца на 3 рангі:
# '''Шаг Аташ Варахрам''' (Бахрам) — «Цар-пераможца Агонь», Агонь вышэйшага рангу. Агні вышэйшага рангу засноўваюцца ў гонар манархічных дынастыяў, вялікіх перамогаў, у якасьці вышэйшага агню краіны або народа. Для ўстановы агню неабходна сабраць і ачысьціць 16 агнямі розных відаў, якія аб’ядноўваюцца ў адзін падчас рытуалу асьвячэньня. Служыць у агню вышэйшага рангу могуць толькі вышэйшыя сьвятары, дастуры;
Радок 203 ⟶ 196:
=== Празэліты ===
Зараастрыйскія празэліты вядомы ў [[ЗША]], [[Эўропа|Эўропе]] і [[Аўстралія|Аўстраліі]]. Іхняя колькасьць складаюцца перш за ўсё іранцамі-эмігрантамі, якія расчараваліся ў ісламе, але вядомыя таксама людзі эўрапейскага паходжаньня, якія прымаюць рэлігію па клічу сэрца. У СНД цікавасьць да зараастрызма праяўляюць перш за ўсё жыхары дзяржаваў зь іранскай спадчынай, як то [[Азэрбайджан]], [[Узбэкістан]], а перш за ўсё, вядома ж, [[Таджыкістан]].
 
== Крыніцы і заўвагі ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==