Мужчына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.5.5) (робат дадаў: ltg:Veirīts, mhr:Пӧръеҥ
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне з крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Мужчина?oldid=33450029
Радок 1:
'''Мужчы́на'''  — [[самец]] [[чалавек]]а (самец віду ''[[Homo sapiens]]''), супрацьлежны [[жанчына|жанчыне]] паводле біялягічнай [[плоць|плоці]].
 
== Розныя словы для пазначэньня мужчынаў ==
Да 13-15 гадоў — [[хлопчык]], [[падлетак]]. Пасьля дасягненьня сталасьці хлопчыка завуць [[юнак]]ом, маладым чалавекам, а ў старэйшым веку — мужчынам. Мужчына можа быць пабраны шлюбам, тады ён завецца мужам (мужам). Мужчына зьяўляецца бацькам (татам) у дачыненьні да сваіх дзяцей і дзедам (дзядулем) па стаўленьні да ўнукаў. Пажылы мужчына — стары.
 
== Генэтычная дэтэрмінацыя пола ==
У [[сысуны|сысуноў]], у тым ліку ў чалавека, мужчынскі пол гетэрагамэтны. Храмасомны набор мужчыны ўтрымлівае дзьве розныя палавыя храмасомы, якія пазначаюцца X і Y.
 
[[Народак|Народкі]], якія маюць гаплёідны набор храмасомаў (палову ад набору ў іншых вузах), утрымоўваюць альбо толькі X, альбо толькі Y-храмасому. Пол будучага дзіцяці залежыць ад таго, якую палавую храмасому нясе народак, бо ўсе [[заплодкавая вуза|заплодкавыя вузы]] нясуць Х-храмасому.
 
== Разьвіцьцё ==
Падчас разьвіцьця хлопчыка пад уплывам мужчынскіх палавых гармонаў паступова фармуюцца першасныя і другасныя палавыя прыкметы. Першасныя палавыя прыкметы зьяўляюцца яшчэ падчас унутрычэраўнага разьвіцьця. Палавое пасьпяваньне — фармаваньне другасных палавых прыкметаў і пачатак функцыянаваньня палавой сыстэмы — у хлопчыкаў пачынаецца звычайна каля 14 гадоў (пазьней, чым у дзяўчынак). Складаныя працэсы, якія працякаюць ў арганізьме ў пэрыяд палавога пасьпяваньня, нельга растлумачыць толькі зьменамі ў палавых органах.
 
Узмоцнена разьвіваецца ўвесь [[арганізм]], з падвышанай нагрузкай працуюць унутраныя органы, пераладжваецца дзейнасьць [[нэрвовая сыстэма|нэрвовай сыстэмы]], зьмяняецца [[псыхіка]], характар. Да пэрыяду палавой сталасьці канчаткова фармуецца палавая сыстэма, зьяўляецца ўзважанасьць меркаваньняў, імкненьне да самастойнасьці. Палавое пачуцьцё выяўляецца частай закаханасьці, імкненьнем да заляцаньняў і [[плоцевы акт|плоцевай блізасьці]]. Наступленьне палавой сталасьці характарызуецца здольнасьцю да палавога жыцьця і апладненьня.
 
Пэрыяд палавой сталасьці працягваецца ў сярэднім 40 гадоў. У гэты час дзейнасьць мужчыны найболей актыўная, затым пачынае паступова слабець. У натуральным працэсе разьвіцьця і згасаньня палавой дзейнасьці мужчыны могуць быць вызначаныя адхіленьні. Палавое разьвіцьцё і пасьпяваньне можа пачынацца раней або пазьней, актыўны перыяд можа быць даўжэй або карацей, старасьць надыходзіць раней або пазьней. Гэтыя асаблівасьці залежаць ад генэтычнай схільнасьці, стана здароўя, характару, страваваньня, сацыяльна-бытавых умоваў, клімату і інш.
 
== Гендэрныя стэрэатыпы ==
Лічыцца, што мужчынам у большай ступені за жанчынаў, уласьцівыя рацыянальнасьць, лягічнасьць, ваяўнічасьць, пастаяннасьць, рашучасьць, здольнасьць цьвяроза ацэньваць рэчаіснасьць, абагульняць асобныя факты, а таксама што мужчыны больш актыўныя, дзелавітыя, валодаюць імкненьнем да аўтарытарнасьці, схільныя да працы з элемэнтамі рызыкі. У той жа час у іх менш за жанчынаў, разьвітыя вэрбальныя здольнасьці і інтуіцыя.
 
У той жа час шматлікія схільныя лічыць, што такія якасьці прыпісвае мужчынам культурная традыцыя, і што далёка не заўсёды яны зьяўляюцца характэрнымі рысамі асобы мужчыны. Неабходна ўлічваць, што кожны мужчына мае свой індывідуальны характар, які фармуецца пад уплывам розных грамадзкіх і спадчынных фактараў.
 
== Роля мужчыны ў грамадзтве ==
Гістарычна склалася так, што ў большасьці культураў мужчыны мелі больш правоў і карысталіся вялікім аўтарытэтам у грамадзтве за жанчынаў. Гэтая традыцыя замацаваная і ў загадах распаўсюджаных сусьветных рэлігій. Шмат у чым гэта выклікана тым, што для жанчыны ў сувязі з нараджэньнем і выхаваньнем дзяцей асноўныя жыцьцёвыя мэты знаходзіліся выключна ўнутры сям'і. У цяперашні час у шматлікіх заходніх краінах (пераважна, у краінах Эўропы, а таксама ў ЗША) назіраецца тэндэнцыя раўнаваньня ў правах жанчыны і мужчыны. Зьмены, якія адбыліся ў стаўленьні да жанчыны ў XX стагодзьдзі на Захадзе, найболей ярка характарызуюцца такімі працэсамі, як сэксуальная рэвалюцыя і актывізацыя [[фэмінізм]]у як найболей арганізаванай праявы імкненьня да раўнапраўя мужчыны і
жанчыны.
 
== Вонкавыя спасылкі ==