Вайна ў Пэрсыдзкім заліве: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 82:
[[24 лютага]] — [[28 лютага]] 1991 — наземная апэрацыя, якая завяршылася вызваленнем [[Кувэйт|Кувэйта]] і ўзнаўленьнем status quo.
Камандуючы міжнацыянальнымі сіламі гэнэрал [[Норман Шварцкопф|Шварцкопф]] зрабіў асноўны ўдар не на кувэйтском кірунку, дзе яго чакала іракскае камандаваньне, якое падрыхтавала тамака статычную абарону, а заходней, у пустынным раёне ўздоўж саудаўска-іракскай мяжы. Сталіца Кувэйта была вызваленая за двое сутак; надыходзячыя з захаду войска кааліцыі падышлі да Басры, практычна акружыўшы адступаючыя з Кувэйта іракскія сілы. Раніцай [[28 лютага]] [[Садам Хусэйн]] абвясьціў аб спыненьні агню і прыняцці [[Ірак|Іракам]] усіх патрабаваньняў [[ААН]]. [[3 марта]] [[Норман Шварцкопф]] і [[Халэд бін Султан]] на захопленай іракскай авіябазе Сафван падпісалі з прадстаўнікамі іракскага боку дамову аб спыненьні агню.
 
== Страты бакоў ==
=== Страты Кааліцыі ===
 
Дадзеныя па стратах міжнароднай кааліцыі носяць разрознены характар. Найболей поўныя дадзеныя існуюць па стратах [[ЗША]]. У прыведзены ніжэй спіс ня ўключаныя некаторыя страты іншых краін-удзельніц МК, панесеныя да пачатку баявых дзеяньняў і пасьля іх канчатка.
* '''ЗША'''
** Людскія страты: 298 загінулых, у тым ліку 147 — баявыя страты. Найбольшыя страты (17 чалавек забітымі) панесла 1-я механізаваная дывізія; незвычайна высокім быў узровень страт ад так званага «дружалюбнага агню» (23 %).
** Страты ў тэхніцы: 6 танкаў, 1 гаўбіца, 9 адзінак іншай бронетэхнікі.
** Страты ў авіяцыі: 40 самалётаў (у тым ліку 28 ад дзеяньняў суперніка), 23 шрубалёта (у тым ліку 5 ад дзеянняў суперніка).
** Страты на флёце: два вайсковых карабля, «Прынстан» і «Трыпалі», атрымалі пашкоджаньні, падарваўшыся на мінах.
* '''Вялікабрытанія'''
** Людскія страты: 24 загінулых, у тым ліку 11 ад «дружалюбнага агню».
** Страты ў авіяцыі: 7 самалётаў ([[Tornado]]).
* '''Саудаўская Арабія''': 44 загінулых.
* '''Эгіпет''': 14 загінулых
* '''Францыя''': 2 загінулых
* '''Кувэйт''': страчаны 1 самалёт.
* '''Італія''': страчаны 1 самалёт.
 
Агульны лік загінулых у складзе сіл кааліцыі, акрамя страт амэрыканскага кантынгенту, 87 чалавек
 
=== Страты Ірака ===
 
Існуюць розныя адзнакі страт [[Ірак|Ірака]] ў вайне 1991 года. Адразу пасьля завяршэння баявых дзеяньняў у заходніх [[Сродкі масавай інфармацыі|СМІ]] паведамлялася, што лік загінулых іракцаў можа дасягаць 100 тыс. чалавек. Некаторыя аўтары прытрымваюцца яшчэ больш высокіх лічбаў — да 200 тыс. загінулых.
 
Паводле афіцыйных дадзеных іракскага ўрада, апублікаваным пасьля вайны, ахвярамі паветраных налётаў у 1991 годзе сталі 2278 мірных жыхары. Страты іракскага войска афіцыйна не паведамляліся. Па адзнацы дасьледніка Карла Канэты, у выніку паветраных бамбаванняў і наземных баявых дзеяньняў іракскія ўзброеныя сілы страцілі каля 20 тыс. чалавек забітымі. У Кувэйце ў перыяд з пачатку акупацыі да пачатку ваеннай актыўнасці МК загінула каля 200 іракскіх салдатаў, з іх 126 у выніку згубы ваенна-транспартнага самалёта, збітага чальцамі кувэйтскага падпольля.
 
Ніжэй прыведзеная адзнака матэрыяльных страт узброеных сіл Ірака, апублікаваная Цэнтральным камандаваннем ЗША [[7 сакавіка]] 1991 года. Паколькі яна зробленая «па гарачых слядах», некаторыя лічбы ў ёй могуць не супадаць з адзнакамі, зробленымі пазьней:
* Авіяцыя. Зьнішчана 104 самалёта (з іх 36 у паветраных баях) і 19 шрубалётаў (з іх 5 у паветраных баях). Акрамя таго, 137 самалётаў пераляцелі ў [[Іран]].
* Бронетэхніка. Зньішчана, выведзена са строю, захоплена 3700 танкаў, 2400 іншых адзінак бронетэхнікі.
* Артылерыя. Зьнішчана, выведзена са строю, захоплена 2600 ствалоў артылерыі.
* Флёт. Зьнішчана 19 караблёў ВМС Ірака.
 
У агульнай складанасьці зьнішчана або згубіла баяздольнасць 42 дывізіі ўзброеных сіл Ірака. Сілы ЗША захапілі ў палон 71 204 іракскіх вайскоўцаў (інфармацыя аб колькасці палонных у войскаў іншых краін кааліцыі адсутнічае).
 
=== Ізраіль ===
 
[[Ізраіль]], які не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, папакутаваў ад ваеннай актыўнасьці іракскага войска (абстрэлах тэрыторыі Ізраілю балістычнымі ракетамі тыпу «Скад»), яго страты склалі 4 забітых і 300 параненых.
 
[[Катэгорыя: Войны]]