Розьніца паміж вэрсіямі «Radom Air Show»

44 байты дададзена ,  10 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
(стыль)
'''Radom Air Show''' ({{мова-be|Радамскае авіяшоў}}) — авіяімпрэза, якая ладзіцца раз за два гады на аэрапорце [[Аэрапорт Радам-Садкоў|Радам-Садкоў]] у [[Радам]]е ([[Мазавецкае ваяводзтва]], [[Польшча]]). Першае авіяшоў было арганізавана ў [[1991]] годзе ў [[Познань|Познані]]. У [[2001]] годзе паказы перанесьлі ў Радам. Падчас імпрэзы маюць месца паднебныя паказы авіяцыі, выставы абсталяваньня, канцэрты, забавы для дзяцей ды іншыя.
 
У гісторыі імпрэзы мелі месца два трагічныя выпадкі. Падчас авіяшоў [[1 верасьня]] [[2007]] году ў паветры падчас выкананьня акрабатычнай фігуры сутыкнуліся два польскіх пілётаў з групы «AZL Żelazny» зь [[Зялёна Гура|Зялёнай Гары]]; пілёты загінулі. [[30 жніўня]] [[2009]] году разьбіўся беларускі [[Самалет-зьнішчальнік|самалёт-зьнішчальнік]] [[Су-27]]; абодва пілёты — палкоўнік [[Аляксандар Марфіцкі]] (намесьнік камандуючага Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Ваенна-паветраных сілаў і войскаў ПВА) і палкоўнік [[Аляксандар Жураўлевіч]] (намесьнік камандзіра 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы ў [[Баранавічы|Баранавічах]]) — не катапультаваліся й загінулі.<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=29035 Трагедыя на авіяшоў у Польшчы] // [[Наша Ніва]], 30 жніўня 2009 г.</ref>
 
== Крыніцы ==
2740

зьменаў