Леанід Баркоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ' Леанід Баркоўскі Леанід Мацьвеевіч Баркоўск...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:53, 5 сакавіка 2011

                                                     Леанід Баркоўскі
   Леанід Мацьвеевіч Баркоўскі (13 чэрвеня 1938, Менск [па іншых зьвестках Аршанскі раён], БССР, СССР) – фізык-тэарэтык, доктар фізыка-матэматычных навук (1981), прафэсар (1983).
   У 1955-1960 гг. вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту, па заканчэньні якога на працягу года працаваў настаўнікам фізыкі ў в. Навасёлкі Магілёўскага раёну. З 1961 г. у асьпірантуры на катэдры тэарэтычнай фізыкі БДУ, працаваў выкладчыкам. У 1984-2003 гг. загадчык катэдры тэарэтычнай фізыкі БДУ.
   Навуковыя працы ў галіне хвалевай фізыкі. Распрацаваў мэтад эвалюцыйных апэратараў для рашэньня прамых і адваротных задач у оптыцы і акустыцы крышталёў.
   Узнагароджаны: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР (1982); Нагрудны знак “За выдатныя посьпехі ў працы” Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1988); “Charted Physicist” from Institute of Physics (2000); Прэмія імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (2007).
   Творы: 
   О тензоре показателей преломления в кристаллооптике. // Кристаллография. Т. 21. № 3. 1976.
   Операторы Коши и лучевые операторы в геометрооптике анизотропных сред (разам з Фо Тхі Нгует Хангам). // Оптика и спектроскопия. Т. 70. № 1. 1991.
   Поляризованные волны в сложных средах (разам з А. Фурсам). Минск. 2002.
   Операторные методы описания оптических полей в сложных средах (разам з А. Фурсам). Минск. 2003.
   Літаратура:
   Баркоўскі Леанід Мацвеевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 309.