Рагнеда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 22:
Выхаваны ў духу хрысьціянскай маралі 11-гадовы Рагнедаў сын [[Ізяслаў Уладзімеравіч|Ізяслаў]] быў абраны на княжацкі трон у Полацку, і тым самым была адноўленая [[дынастыя]] полацкіх князёў [[Рагвалодавічы|Рагвалодавічаў]]. Другі яе сын [[Яраслаў Уладзімеравіч|Яраслаў]] (за разумнае праўленьне празваны Мудрым) за 35 гадоў княжаньня ў [[Кіеў|Кіеве]] ўзьняў дзяржаву да вяршыні магутнасьці, пакінуў нашчадкам першы на Русі збор законаў — «[[Праўда Яраслава|Праўду Яраслава]]», пабудаваў у Кіеве [[Сафійскі сабор (Кіеў)|Сафійскі сабор]], заснаваў Кіеўскую мітраполію. Яго постаць найбольш яскравая ў дынастыі [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]].
 
Акрамя Ізяслава і Яраслава, Рагнеда нарадзіла [[Мсьціслаў Уладзімеравіч Харобры|Мсьціслава]] (які пазьней стаў князем [[Чарнігаўскае княства|чарнігаўскім]]), [[Усевалад Уладзімеравіч|Усевалада]] і дзьвюх дачок — [[Прадслава Ўладзімераўна|Прадславу]] (узяла шлюб з чэскім князям [[Баляслаў III Руды|Баляславам III Рудым]]) і [[Праміслава Ўладзімераўна|Праміславу]] (выйшла замуж за прынца [[Вугоршчына|вугорскага]] Ласла Сара Лысага). Дарэчы, унучкі Рагнеды таксама былі жонкамі эўрапейскіх манархаў: Настасься — вугорскага караля Андраша I, ЛізабетаЛізавета — караля [[Нарвэгія|нарвэскага]] Гаральда III, а пасьля караля дацкага Свэна II. Наймалодшая Ганна стала каралевай [[Францыя|Францыі]], выйшаўшы замуж за Генрыка I Капэта.
 
== Крыніцы і заўвагі ==