Хаім Суцін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 24:
 
== Творчасьць ==
Самыя раньнія творы Суціна, што захаваліся, адносяцца да [[1916]]-[[1917]] гадоў. На палотнах выяўленыя куханныя сталы са сьціплым натурмортам.
 
Яго творам, напісаным пераважна паміж [[1920]]—[[1929]] гадамі, уласьцівыя глыбока індывідуальныя бачаньне сьвету і тэхніка. Характэрныя наўмысныя скажэньні, ахвяраваньне кампазіцыяй і вымалёўкай дэталяў дзеля раскрыцьця ўнутранай сутнасьці прадметаў і зьяў. Карыстаўся інтэнсіўнай, часта падкрэсьлена пачварнай каляровай палітрай. [[Партрэт]]ы пекараў, слуг, прыбіральшчыкаў — бязьлітасныя псыхалягічныя характарыстыкі (“Кандытар”, 1922); натурморты (большая частка створаная ў [[1924]] – [[1927]]), як правіла, прадстаўляюць мяса, бітую птушку, дзічыну, рыбу на розных стадыях разлажэньня — “Курыца і таматы” (1924), “Гавяжая туша” ([[1925]]); трывожныя пэйзажы з бягучымі аблокамі і нахіленымі дрэвамі (“Злавесная вуліца”, каля [[1921]]). Часта перарабляў ці зьнішчаў свае раньнія працы і амаль нічога не маляваў пасля [[1930]].