Францішак Станкар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Францішак Станкар''' ({{мова-la|Franciscus Stancarus}}; Francеsco Stancaro [[1501]]—[[12 лістапада 1574, Стопніца, Рэч Паспалітая]]) — пратэстант, родам з Мантуі ў правінцыі Ламбардыя ў Італіі.
 
Вымушаны быў зьбегчы з Мантуі, калі там, у 1540-х, падняліся ганеньні на асобаў, западозраных у спагадзе новым рэлігійным вучэньням, адправіўшыся спачатку ў [[Швайцарыя|Швайцарыю]], а адтуль у [[Трансыльванія|Трансыльванію]]. Аўтар вядомай граматыкі габрэйскай мовы «Ebreae grammaticae institutio» (Базэль, 1547; 2-е выд. 1555).
Радок 7:
З прычыны перасьледу з боку каталіцкай царквы, Станкар у 1551 г. пакінуў Польшчу і накіраваўся ў герцагства Прусію. Вучэньне яго, быццам Ісус Хрыстос быў пасрэднікам паміж Богам і людзьмі толькі ў сілу сваёй чалавечай прыроды, выклікала моцны адпор з боку лютэранскіх прапаведнікаў. Калі праз два гады Станкар вярнуўся ў Польшчу, стаўленьне да яго тамтэйшых пратэстантаў неўзабаве моцна зьмянілася, бо яго вінавацілі ў ерасі.
 
Яго вучэньне знайшло сабе пасьлядоўнікаў толькі ў некалькіх магнатаў. Ён быў адным зь перакладчыкаў Бібліі, надрукаванай у 1563 г. у Берасьці высілкамі [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалая Радзівіла Чорнага]]. Адрозьніваючыся вялікай настойлівасьцю і задзірлівым характарам, Станкар нястомна вёў са сваімі супернікамі багаслоўскую палеміку, уладкоўваючы і публічныя дыспуты. Быў знаёмы з [[Кальвін]]ам. Ад шлюбу з Барбарай Маршэўскай пакінуў чатыры дачкі і двух сыноў. Ягоную справу працягнуў сын ад ягонай другой жонкі Магдалены з Лосяў - Францішак Станкар малодшы (1562-1621), кальвінскі міністар, супэрінтэндант Малапольскай правінцыі. Унучка Францішка Станкара па сыну Пятру, выйшла замуж за Веспасіяна Сяніцкага.
 
== Літаратура ==