Эрык Дальбэрг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: fr:Erik Dahlbergh
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Артаграфія}}
[[Файл:Erik Dahlbergh (ur Svenska Familj-Journalen).png|200пкс|міні|Эрык Дальбэрг]]
'''Э́рык Дальбэрг''' ({{мова-sv|Erik Jönson Dahlbergh}}) ([[10 кастрычніка]] [[1625]] — [[16 студзеня]] [[1703]]) — швэдзкі ваенны інжынэр і мастак-баталіст.
 
Нарадзіўся ў [[Стакгольм]]е. Вучыўся ў парафіяльных лютэранскіх школах, з 11 гадоў у бухгалтарскайбугальтарскай школе ў [[Гамбург]]у. З 16 гадоў на службе ў адміністрацыі швэдзкага Заходняга Памор’я, у 20 гадоў атрымаў афіцэрскае званьне. З [[1648]] году ў [[Франкфурт на Майне|Франкфурце на Майне]], кантраляваў спагнаньне з Імпэрыі вялікай кантрыбуцыі паводле ўмоваў [[Вэстфальскі мір|Вэстфальскага міру]]. Тут вывучаў [[матэматыка|матэматыку]], [[архітэктура|архітэктуру]], малюнак і [[фартыфікацыя|фартыфікацыйнае]] мастацтва, замежныя мовы. З [[9 ліпеня]] [[1656]] па [[13 ліпеня]] [[1657]] году ў дзеючай арміі на тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Фактычна займаў пасаду генэральнага кватармайстра.
 
Стварыў некалькі дзясяткаў [[гравюра|гравюр]], якія падрабязна асьвятляюць дзеяньні швэдзкай арміі пад час [[Першая Паўночная вайна|Першай Паўночнай вайны]], у тым ліку: прарыў швэдамі акружэньня злучаных польска-літоўскіх войскаў на чале з [[Стэфан Чарнецкі|Стэфанам Чарнецкім]], [[Ежы Любамірскі|Ежы Любамірскім]] і [[Павел Сапега|Паўлам Сапегам]] пад [[Сандомір]]ам [[4 красавіка]] 1656 году; [[бітва пад Філіпавам|бітву пад Філіпавам]] ([[22 кастрычніка]] [[1656]] году) у якой войскі швэдзкага фэльдмаршала [[Густаў Ота Штэйнбок|Густава Ота Штэйнбока]] і брандэнбурскага генэрала [[Георг Фрыдрых фон Вальдэк|Георга Фрыдрыха фон Вальдэка]] разьбілі 12-тысячнае войска [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] на чале зь [[Вінцэнт Гасеўскі|Вінцэнтам Гасеўскім]]. Выява аблогі [[Берасьце|Берасьця]] [[21 траўня]] (11 траўня па старым стылі) 1657 году — самая каштоўная графічная крыніца па гісторыі гораду дарасейскіх чаоў. Перанесеныя на медзь, гравюры Дальбэрга набылі шырокую вядомасьць у [[Эўропа|Эўропе]] дзякуючы твору нямецкага гісторыка [[Самуэль Пуфендорф|Самуэля Пуфендорфа]] ([[1632]]—[[1694]]) ''De rebus a Carlo Gustavo gestis'' (выдавецтва [[Крыстаф Рыгель|Крыстафа Рыгеля]], [[Нюрнбэрг]], [[1696]]), у якім былі выкарыстаныя як ілюстрацыі.