Герб Беларускай ССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
Валянцін Волкаў
Радок 12:
А.Н.Лупол і Е.І.Каменцава ў Савецкай Гістарычнай Энцыкляпэдыі (т.4, М, 1963) прыводзяць малюнак дзяржаўнага гербу Беларускай ССР 1919 году, якое практычна цалкам супадае з гербам РСФСР і адрозьніваецца ад яго толькі надпісамі «Б.С.С.Р.» і дэвізам «[[Пролетарыi ўсiх краёў, злучайцеся!]]».
 
У 1924 годзе Сакратарыят ЦВК Беларускай ССР абвясьціў конкурс на лепшы праект дзяржаўнага гербу рэспублікі. Ён павінен быў адбіць прыродныя і гаспадарчыя асаблівасьці Беларусі, яе непарыўную сувязь з Савецкім Саюзам. [[22 кастрычніка]] [[1924]] году былі прынятыя асноўныя становішчы аб гербе. [[24 лістапада]] [[1926]] году СНК БССР, разгледзеўшы прадстаўленыя праекты гербу, прапанаваў нар-кампрасу дапрацаваць праект. [[27 сьнежня]] 1926 году СНК БССР прызнаў удалым малюнак гербу, выкананы кіраўніком Беларускага мастацкага тэхнікуму [[Віцебск]]а [[Валянцін Волкаў|Валянцінам Віктаравічам Волкавым]]. Саўнаркам занёс некаторыя папраўкі ў малюнак, тое ж было зроблена і Прэзыдыўмам ЦВК [[5 лютага]] [[1927]] году.
 
У пастанове Саўнаркама было сказанае: