Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 16:
 
== Гісторыя ==
Утварылася ўлетку 1918 г. на базе цэнтрысцкіх сілаў у [[БСГ]]. Кіроўны цэнтр БПСФ уключаў [[Язэп Варонка|Язэпа Варонку]], [[Аляксандар Цьвікевіч|А. Цьвікевіча]] (пасьля далучыўся да БПСР), [[Кастусь Езавітаў|Кастуся Езавітава]], Васіля Захарку (будучу старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]]), [[Антон Аўсянік|Антона Аўсяніка]], [[Пётра Крычэўскі|Пётру Крычэўскага]] і [[Ян Серада|Івана Сераду]].
Такім парадкам, БПСФ мела шырокі ўплыў у Радзе БНР. Яеная фракцыя мела таксама назоў "фракцыя былых міністраў", паколькі многія яеныя чальцы раней (вясна 1918) былі чальцамі першага [[Народны сакратарыят БНР|ўраду БНР]]. У складзе фракцыі быў і колішні [[Старшыні Рады БНР|старшыня Рады]] Серада (18.03-14.05.1918).
Акурат таму 22.07.1918 Рада зацьвердзіла новы ўрад БНР на чале зь Серадой заміж праіснавалага некалькі тыдняў ураду [[Раман Скірмунт|Скірмунта]]. Новы кабінэт, займаючы цэнтрысцкія пазыцыі, безумоўна меў болей абсягу для манэўраў, але зрабіць анічога не даў рады.
У лістападзе 1918 г., у варунках [[Лістападаўская рэвалюцыя ў Нямеччыне (1918)|рэвалюцыі ў Нямеччыне]] і зьмены геапалітычнага становішча, Рада сфармавала новы ўрад на чале з [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя|эсдэкам]] [[Антон Луцкевіч|А. Луцкевічам]]. У склад ягонага кабінэту ўвайшлі 3 эсэфы (Варонка, Захарка, Цьвікевіч).
У студзені 1919 г. у [[Вільня|Вільні]] адбыўся зьезд партыі.
УвеснкуУвесну 1919 г. падтрымлівала некаторы час [[Юзаф Пілсудзкі|Пілсудзкага]], улетку ўсьлед за эсэрамі стала ў апазыцыю да польскіх уладаў. З гэтага часу БПСФ патрапіла пад моцны ўплыў больш шматлікай і арганізаванай БПСР. Асабліва добра гэта выявілася ў часе сэсіі Рады БНР (лістапад-сьнежань 1919), на якім эсэры і эсэфы (50 з 87 чальцоў Рады) выказлі недавер палянафільскаму ўраду і Прэзыдыюму Рады. Гэта пацягнула за сабой раскол у Радзе БНР: эсэфы ўвайшлі ў эсэраўскую Народную раду БНР. Пётра Крычэўскі быў абраны на старшыню Рады, эсэфы ўвайшлі ў Прэзыдыюм і [[Рада народных міністраў БНР|Раду народных міністраў]].
Зь цягам часу дзейнасьць партыі зусім заняпала, у [[1921[[ г. яна была разгромлена ў БРСР[[БССР]]. Некаторы час яеныя групы дзейнічалі ў Заходняй Беларусі.
 
== Праграмныя мэты ==