Пастарнак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.5.2) (робат дадаў: pms:Pastinaca sativa
афармленьне
Радок 1:
{{Артаграфія}}
[[Файл:Illustration Pastinaca sativa0.jpg|міні|200пкс|Пастарнак пасяўны<br/>''Pastinaca sativa'']]
'''Пастарна́к''' ({{мова-la|Pastinaca}}) — род кветкавых расьлін сямейства парасонавых. 15 відаў. Пашыраны ў [[Эўразія|Эўразіі]]. На [[Беларусь|Беларусі]] 1 від — пастарнак дзікі, або лясны (''Pastinaca sylvestris''). Трапляецца на схілах, каля дарог, жыльля. Культывуецца пастарнак пасяўны (''Pastinaca sativa''). Двух- або шматгадовыя травы зь перыстым лісьцем. Кветкі жоўтыя, у складаных парасоніках. Плод — сямянка. Пастарнак пасяўны здаўна вырошчваюць як прыпраўную, агароднінную і кармавую расьліну.
 
Спажываюць пераважна мясістыя карняплоды зь белай або сьветла-крэмавай мякацьцю, з інтэнсіўным водарам [[пятрушка|пятрушкі]]) і салодкім смакам (падобным на смак [[аніс]]а, [[кмен]]у і [[фенхель|фенхелю]]), якія ўтрымліваюць [[бялкі]], [[вугляводы]], [[пектынавыя рэчывы|пектынавыя]] і [[мінэральныя рэчывы|мінэральныя]] рэчывы, [[вітаміны]] [[вітамін В1|В1]], [[вітамін В2|В2]], [[вітамін РР|РР]], да 3,5% [[эфірныя алеі|эфірных алеяў]]. У адрозьненьне ад блізкага сваяка, [[морква|морквы]], маюць менш [[бэта-каратын]]у, але больш (20 мг%) [[вітамін С|вітаміна С]]. Дастаткова каларыйныкалярыйны — 70 ккал (?) на 100 г. З маладога лісьця пастарнаку гатуюць [[салаты]], дадаюць у [[марынады]], выкарыстоўваюць пры кансэрваваньні гародніны.
 
Вядомы з часоў [[антычнасьць|антычнасьці]], доўгія стагодзьдзі пастарнак быў адной з найбольш папулярных культур у [[Эўропа|Эўропе]], у тым ліку ў Беларусі, выконваючы ў [[Сярэднявечча]] і раньні [[Новы час]] прыкладна тую ж ролю, якую сёньня [[бульба]]. Здаўнa вядомая народная прыпеўка:
Радок 14 ⟶ 13:
З [[XVIII стагодзьдзе|XVIII]]—[[XIX стагодзьдзе|XIX]] стагодзьдзяў паступова выходзіў з моды, у сучаснай беларускай кулінарыі фактычна не ўжываецца.
 
Спосабы прыгатаваньня пастарнаку блізкія да морквы: найбольш вараць або тушаць, робяць сьвежыя салаты і пюрэ (найчасцей з дадаткам [[цыбуля рэпчатая|цыбулі]]), смажаць, запякаюць. Выкарыстоўваюць як гарнір да тушанага мяса, як прыправу ў першыя стравы. Вараны пастарнак, паліты растопленым маслам і пасыпаны зелянінай — выдатная гарачая закуска. Чысьціць старыя карняплоды належыць нажом зь нержавеючай сталі, затым прамыць халоднай вадой і да апрацоўкі трымаць у падкісьленай вадзе; маладыя часам дастаткова толькі нацерці [[соль]]лю.
 
Убіраюць пастарнак позна ўвосені, зразаючы лісьце на ўзроўні галоўкі. Захоўваюць пры 0—2 °С. Лічыцца, што маразы толькі паляпшаюць салодкі смак пастарнаку, таму нярэдка яго пакідаюць зімаваць.
Радок 22 ⟶ 21:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Pastinaca sativa|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Гародніна]]